Не прайшлі атэстацыю трое адвакатаў са Стаўбцоўскага раёна — гэта ўсе адвакаты, што там ёсць. Такім чынам, у раёне, дзе пражывае больш за 40 000 чалавек, больш няма адвакатаў, піша «Вясна».

Цяпер у Беларусі налічваецца 6 палітзняволеных адвакатаў, некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных спраў, больш за 70 адвакатаў пазбаўленыя ліцэнзій, каля 250 самі прынялі рашэнне сысці з адвакатуры пасля падзей 2020 года.
У той жа час змены ў заканадаўстве адкрылі шырокую дарогу ў адвакатуру былым сілавікам, і гэтая прафесія выходзіць на фінальны этап, каб стаць у Беларусі цалкам фіктыўнай.
Каментары