Мурал з партрэтам Алеся Бяляцкага з'явіцца каля беларускага пасольства ў Вільні
У Вільні пачалі маляваць велізарны партрэт лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Мастацкая праца будзе рэалізаваная насупраць пасольства Беларусі, якое стала сімвалам рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Партрэт Бяляцкага будзе глядзець на амбасаду з фасада прагімназіі Сімона Даўкантаса.
Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, «Вясна» з задавальненнем і падзякай падтрымала яго, а за рэалізацыю ўзяліся мастакі з лабароторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika».
«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — кажа Ліна Шліпавічутэ, аўтарка працы і кіраўніца «Kiaurai sieńs».
Працу над фрэскай плануюць скончыць да серады. Жыхароў Вільні і гасцей горада запрашаюць паназіраць за працэсам.
Каментары