Расія абстраляла Славянск Данецкай вобласці. Пяць загінулых і 15 пацярпелых
Па папярэдніх звестках, горад абстралялі ракетамі С-300. У выніку пашкоджаныя пяць шматпавярховікаў і пяць прыватных дамоў, крама, гаспадарчы цэнтр, клуб і тры аўтамабілі.

Кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка напісаў, пад заваламі разбураных дамоў могуць знаходзіцца сем чалавек, у тым ліку дзіця.


Кірыленка таксама апублікаваў фатаграфіі разбурэнняў.

Каментары