Учора ў 17:07 на нумар «112» паступіла паведамленне аб узгаранні на першым паверсе міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» на вуліцы Казінца ў Мінску.

Учора ў Мінску адбыўся пажар у будынку міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». Фота: МНС
Як высветлілася, загарэўся вестыбюль. Агнём былі пашкоджаныя маёмасць у памяшканні вестыбюля, падвесная столь, мэбля, шкленне.

Пасля ліквідацыі пажару самастойна звярнуўся да брыгады хуткай медыцынскай дапамогі мужчына 1963 г.н. — вахцёр універсітэта «МІПСА». Яго з апёкамі рук шпіталізавалі.
Прычына пажару высвятляецца.
Каментары