Грамадства44

У Беларусі не плануецца дазваляць аднаполыя шлюбы

У Беларусі не плянуецца зьмена заканадаўства ў частцы дазволу аднаполых шлюбаў. Аб гэтым заявіў першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік сёньня на анлайн канфэрэнцыі на сайтах БЕЛТА і міністэрства, прысьвечанай Дню сям’і.

Адказваючы на пытаньне аб тым, што сярод моладзі ўсё большую папулярнасьць набываюць розныя формы сужыцьця, намесьнік начальніка ўпраўленьня народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка адзначыла, што ў краіне захоўваюцца традыцыйныя нормы шлюбна-сямейных паводзінаў насельніцтва. Большасьць мужчын і жанчын уступаюць у шлюб. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, 62% мужчын і 52% жанчын ва узросьце 15 гадоў і старэйшыя жывуць у шлюбе.

«Разам з тым за дзесяцігадовы пэрыяд паміж перапісамі доля шлюбных пар, шлюб якіх юрыдычна не аформлены, вырасла з 5% да 8%, — сказала Арцёменка. — Найбольшая колькасьць незарэгістраваных шлюбаў прыпадае на ўзроставую групу 18–24 года: 15% маладых мужчын і 13% жанчын жывуць у шлюбе, які прынята называць грамадзянскім. Зрэшты, на фоне іншых краін Беларусь не выглядае выключнай. Так, у Швэцыі, Эстоніі колькасьць грамадзянскіх шлюбаў перавышае 50% «.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў6

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне2

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?2

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць