Моды

Беларускі дызайнер шыў сукенкі з сыру і парасонаў для праекта на MTV

Беларускі дызайнер Дзмітрый Мельнікаў узяў удзел у расійскай версіі шоу-конкурсу маладых дызайнераў «Подыум» на канале MTV, аднак 19 лістапада выбыў з праграмы.
Тым не менш, ён не збіраецца вяртацца ў Мінск і затрымаецца ў Маскве яшчэ на некаторы час — пакуль не настане зручны момант браць вышэйшую вяршыню.

Згодна з правіламі конкурсу, першапачаткова за пропуск у свет высокай моды змагаліся 15 маладых дызайнераў, цяпер іх засталося восем. На праекце дызайнеры выконваюць самыя дзіўныя заданні — ствараюць уборы з матэрыялаў, набытых у прадуктовай краме, знойдзеных у аранжарэі або набытых на капеечных распродажах. Галоўнае патрабаванне — умець шыць сваімі рукамі. Акрамя таго, мадэльерам забаронена капіяваць нават уласныя ідэі — ніякіх паўтораў быць не павінна.

Падчас здымак дызайнеры жывуць практычна ізалявана і не могуць размаўляць па тэлефоне часцей за адзін раз на тыдзень. Як і ў любым рэаліці-шоу, удзельнікі праекта перыядычна адсяваюцца.

Пераможца конкурсу атрымлівае магчымасць прадставіць сваю калекцыю на тыдні моды Mercedes-Benz Fashion Week Russia вясной 2012 года, а таксама стане героем здымак у часопісе Elle. Акрамя таго, пераможца зможа стварыць капсульную калекцыю моднага паўсядзённага адзення для BOSCO Sport лініі Fashion, якая будзе прадстаўлена на Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане.

Расійскі праект «Подыум» заснаваны на фармаце амерыканскага рэаліці-шоу Project Runway, якое з’явілася ў Штатах у 2004 годзе і ўжо сем гадоў з’яўляецца тэлехітом.

Дзмітрый Мельнікаў прызнаўся, што рашэнне застацца ў Маскве ён прыняў, калі прайшоў кастынг на «Подыум». Хоць сама ідэя пакінуць Мінск і развівацца ў іншых краінах, паўстала даволі даўно. «У Беларусі надзвычай мала магчымасцяў для раскрыцця дызайнерскага патэнцыялу», — адзначае мадэльер. У будучыні ён хоча працягнуць навучанне ў Еўропе, але для гэтага трэба падцягнуць ангельскую.

— Як Вам удалося прабіцца на гэты праект?

— Ніякага блату ні ў мяне, ні ў большасці ўдзельнікаў (не магу гаварыць за ўсіх) не было. Адміністратары знайшлі мяне ў інтэрнэце і запрасілі на кастынг, прычым вельмі настойліва — запрашэнне дасылалі тры разы, а потым яшчэ і пазванілі.

— У Вашай візітоўцы на сайце праекта напісана, што Вы паехалі на шоу за апошнія грошы…

— Калі я яшчэ дакладна не ведаў, што буду ўдзельнічаць у праекце, я паехаў адпачываць у Адэсу. Але ў цяперашнім становішчы ў Беларусі шмат грошай ёсць не ва ўсіх. Усе грошы я зліў на адпачынак, і іх засталася не так шмат, але ў Маскву я паехаў не на апошнія грошы. Гэта не значыць, што я жабрак, хоць мне падабаецца, як там напісана (смяецца).

— На праекце было ўсяго некалькі дызайнераў з расійскіх рэгіёнаў, і адзін Вы з Беларусі, асноўная маса ўдзельнікаў, мяркую, — гламурныя маскоўскія дызайнеры? Як Вы сябе адчувалі ў гэтай тусоўцы, і як да Вас ставіліся іншыя ўдзельнікі?

— Так, шматлікія ўдзельнікі, нават калі нарадзіліся ў іншым горадзе, ужо даўно жывуць у Маскве, але нікога падзелу на беларусаў, масквічоў ці яшчэ кагосьці не было. Да мяне ўсе ставіліся добра. Дызайнераў гламурных і вядомых на праекце таксама не было, бо сам праект накіраваны на тое, каб раскруціць маладых дызайнераў.

— І з маскоўскай фанабэрыстасцю не сутыкаліся?

— Не паверыце, але я да гэтага часу не сустрэў ні аднаго пыхлівага масквіча. Усе вельмі добрыя, ветлівыя. Я не бачу тут агрэсіўнай Масквы. Ці мне пашанцавала, ці на самай справе тут усе такія добрыя, але пафасу і пыхі я тут не сустрэў.

— Ці даводзілася на праекце рабіць рэчы, пра якія прасілі прадзюсары? Напрыклад, Вольга Каўрцава з Іванава прызналася, што ў першай серыі спецыяльна спазнілася — дзеля сюжэту.

— Мяне не прасілі нічога рабіць спецыяльна, усё было абсалютна натуральна. Некаторыя ўдзельнікі часам хлусілі і паводзілі сябе непрыгожа ў дачыненні да іншых. У любой перадачы ёсць нейкая лінія, якую выбудоўваюць прадзюсары.

— А ў чым выяўлялася хлусня іншых удзельнікаў? Вас агаворвалі?

— Як і ўсіх астатніх. Людзі прыцягвалі да сябе ўвагу.

— Якое заданне для Вас было самым дзіўным?

— Не, дзіўных заданняў не было, былі складаныя. Для мяне было складана рабіць адзенне для поўных. Мяне выключылі праз поўную дзяўчыну, таму што я ніколі не працаваў з такімі фігурамі. Я не лічу сваю сукенку кепскай, але калі мяне выгналі, значыць, гэта справядліва. Складана было яшчэ і таму, што ўмоваў задання было некалькі, і яны ўвесь час ускладняліся — напрыклад, пашыць сукенку з парасонаў, але сукенка павінна быць кактэйльнай, яна павінная быць моднай і зробленай з усіх парасонаў, якія ты паспеў схапіць. Да таго ж даводзілася працаваць са спіцамі са шкловалакна, якое раз’ядае пальцы.

— Калі Вы ішлі на гэты праект, якія мэты сабе ставілі?

— Была мэта пратрымацца як мага даўжэй, вядома. Вылецець першым — гэта як мінімум сорамна. Вось я і пратрымаўся да сярэдзіны. Перамагчы хацелі ўсе, але адзнакаў журы мы часам не разумелі. Далей будуць серыі, у якіх вылеціць чалавек, за якога я перажываў пасля свайго сыходу, я лічыў, што гэта адзіны годны перамогі дызайнер, а яго выкінулі…

— Вам удалося засвяціцца ў Маскве? Вас ужо запрашаюць на якія-небудзь фестывалі, хто-небудзь заказвае ў Вас вопратку?

— Так, і запрашаюць на мерапрыемствы, і вопратку заказваюць вядомыя людзі. Не буду казаць, хто, таму што не ведаю, ці жадаюць гэтыя людзі, каб інфармацыя была апублікаваная.

Цяпер я хачу трохі дарабіць сваю калекцыю і паўдзельнічаць у некаторых расійскіх конкурсах.

— Калі падцягнеце сваю ангельскую, плануеце скараць Еўропу?

— Так. Дарэчы, падчас удзелу ў праекце «Подыум» я адправіў заяўку на конкурс на сайце італьянскага Vogue і выйграў магчымасць вучыцца ў магістратуры ў Domus Academy у Італіі. Але я не змагу паехаць, таму што на пераезд і пражыванне там патрэбныя вялікія грошы і добрая ангельскага. У прынцыпе, калі я выйграў адзін раз, я разлічваю, што ў мяне яшчэ раз атрымаецца. Мая наступная глабальная мэта — адукацыя ў Еўропе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць