Здарэнні55

КДБ пасадзіў мазырскага «кума»

Упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрыманы намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы ВК-20, размешчанай у Мазыры.

Паводле дадзеных КДБ, падпалкоўнік унутранай службы, намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы (на турэмным слэнгу — «кум») ВК-20 Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, быў затрыманы чэкістамі яшчэ месяц таму. Як звычайна, адразу пасля затрымання папаўзлі чуткі пра чарговыя разборкі паміж ведамствамі, але праўда аказалася больш празаічнай.

Па сутнасці, затрыманы «кум» так вольна адчуваў сябе на пасадзе начальніка аператыўнай часці выпраўленчай калоніі, што браў на сябе смеласць вырашаць лёс і ўмовы ўтрымання зняволеных. Натуральна, не бясплатна.

Як высветлілі аператыўнікі КДБ, падпалкоўнік браў са зняволеных хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ідзе пра змякчэнне рэжыму і ўмоваў адбыцця пакарання зняволеных.

Пакуль у справе фігуруе толькі спроба атрымання ў якасці хабару аўтамабіля «Аўдзі» за вырашэнне пытання пра змену ўмоваў адбыцця пакарання двух зняволеных. Але расследаванне толькі пачалося, і не выключана, што падчас яго будуць выяўленыя новыя супрацьпраўныя факты.

Пакуль жа Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці ў дачыненні да падпалкоўніка заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (спроба атрымання хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву39

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна3

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць