Грамадства11

Гісторыя вачыма хатняга фатографа

Дасьледчы конкурс па гісторыі для школьнікаў Беларусі.

Дарагія сябры!

Грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе вам паўдзельнічаць у конкурсе «Гісторыя вачыма хатняга фатографа». Гэты даследчы конкурс па найноўшай (ХХ і ХХІ стст.) гісторыі Беларусі стартаваў 1 сакавіка ў рамках адукацыйнай праграмы «Блізкая гісторыя». За час існавання праграмы з 1998 г. было праведзена 6 конкурсаў, у якіх узялі ўдзел каля 1,5 тысячы чалавек. Падобныя конкурсы ладзяцца ў 17 краінах свету: Польшчы, Балгарыі, Расіі, Турцыі, Украіне, Эстоніі, Германіі, Англіі і інш.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Штогод пераможцы нацыянальных конкурсаў (па 3 чалавекі ад кожнай краіны, у тым ліку і ад нашай) будуць запрошаныя на летнюю (у Германію) і восеньскую (у адну з еўрапейскіх краін) сустрэчы, дзе адпачынак спалучаецца з дыскусіямі, конкурсамі, гульнямі і г.д.

Ладзіць такую сустрэчу EUSTORY (міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае гістарычныя конкурсы). Для лепшых і найбольш актыўных настаўнікаў — куратараў конкурсных прац — EUSTORY таксама праводзіць розныя цікавыя мерапрыемствы.

Нашы прызы пераможцам (а іх звычайна 35‑45 чалавек) — навейшыя кнігі па гісторыі Беларусі, якія могуць спатрэбіцца для вучобы і для паступлення ў ВНУ, і дыскі ды касеты сучаснай беларускай музыкі. Куратары таксама адзначаюцца прызамі. Па заканчэнні конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў зборніку.

Для актыўных аматараў гісторыі — удзельнікаў нашых конкурсаў, мы праводзім метадычныя спатканні, якія дапамагаюць у напісанні працы, вучаць рабіць гістарычнае даследаванне. Гэта наведванне музеяў, архіваў, бібліятэк, сустрэчы з цікавымі людзьмі: вучонымі, пісьменнікамі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і інш.

У нашых конкурсах могуць удзельнічаць школьнікі пачынаючы з 7 класа, а таксама навучэнцы каледжаў, ліцэяў, тэхнікумаў, ПТВ школьнага ўзросту. Працу можна пісаць аднаму і групай, цалкам самастойна і пры дапамозе куратара. Куратарамі могуць быць настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і кіраўнікі гурткоў, а таксама бацькі, старэйшыя сваякі.

Апошні тэрмін дасылкі прац на сёлетні конкурс «Гісторыя вачыма хатняга фатографа»— 1 лістапада. Наперадзе лета, вольны ад вучобы час, калі можна плённа папрацаваць.

Усе працы разглядаюцца журы, у склад якога ўваходзяць знакамітыя навукоўцы, літаратары. А ў снежні месяцы пераможцы будуць запрошаны ў Мінск на цырымонію ўручэння ўзнагародаў.

Для ўсіх зацікаўленых мы высылем буклет з умовамі конкурса, а таксама метадычную брашуру, у якой акрамя рэгламента конкурсу, даюцца парады па напісанні даследчай гістарычнай працы (як збіраць матэрыялы, апрацоўваць іх, рабіць гістарычнае даследванне, парады куратару і г. д.). Калі захочаце атрымаць брашуру (яна распаўсюджваецца бясплатна), альбо спатрэбяцца нейкія дадатковыя тлумачэнні, дапамога — звяртайцеся.

Нашы каардынаты: Блізкая гісторыя», а/с № 128, 220064, г. Мінск. тэл. 8‑029 317‑46‑25 (Velcom), 8‑029 505‑63‑85 (МТС)

E‑mail: [email protected]

Каардынатар праграмы «Блізкая гісторыя» Ірына Коваль.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць