Грамадства22

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі

Праваабаронца, нобелеўскі лаўрэат і экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў, як адзначаў Дзень Волі ў сваім жыцці.

«Дзень Волі ў калоніі праходзіў для мяне будзённа. Адміністрацыя, як і добрая частка беларусаў, на жаль, нічога не ведае пра гэтае свята. Я, па магчымасці, распавядаў найперш палітычным вязням, але і не толькі ім… У 22‑м годзе 25‑га сакавіка я сядзеў у менскім СІЗА ў «двойцы», і ўкраінцы біліся за сваю і за нашую незалежнасць, у 24‑ым — ізноў у «двойцы», толькі ўжо ў горацкай калоніі ў ПКТ. У абавязкі майго сукамерніка, забойцы і наркамана, уваходзіў штотыднёвы даклад аператыўніку пра мае паводзіны. Так што прыходзілася святкаваць самому з сабой.

Дзень Волі заўсёды ўспрыймаўся мной як светлае свята з прысмакам горычы. Багата зроблена, але сапраўднай волі мы яшчэ не дабіліся.

Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84 годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі.

Мы паднялі бел-чырвона-белы сцяг, праспявалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», выпілі па кроплі. Была радасць, што я з марамі пра незалежную Беларусь жыву не адзін», — напісаў ён.

Каментары2

  • воля
    25.03.2026
    Жыве Беларусь!
  • 1
    25.03.2026
    воля, жыве вечна!

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі18

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць