Грамадства33

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях

«Шкада. Гэта была разыначка аповеду».

Пётр Піцко. Фота: тэлеграм-канал Піцко

Пётр Піцко — былы кіраўнік моладзевага патрыятычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Ён прыхільнік «рускага свету» і адзін з паплечнікаў даносчыцы Вольгі Бондаравай.

Цяпер Піцко водзіць экскурсіі ў Брэсце.

У сваім тэлеграм-канале ён расказаў, што падчас атэстацыі гідаў сутыкнуўся з нечаканай сітуацыяй.

«На апошняй атэстацыі гідаў упаўнаважаныя асобы раптам пачалі эмацыйна пратэставаць супраць згадкі асобных гістарычных дзеячаў. Непажаданай фігурай экскурсійных праграм аказаўся… А.Р. Лукашэнка.

Шкада. Гэта была разыначка аповеду ў скверы Памежнікаў. Паколькі Аляксандра Рыгоравіча ведаюць усе, агучванне факту аб тым, што ён праходзіў службу ў пагранвойсках на брэсцкай зямлі, заўсёды выклікала цікавасць у слухача», — напісаў Піцко.

«Спадзяюся экскурсаводаў у будучыні будуць хоць бы раз у 2‑3 гады збіраць і тлумачыць, пра што можна казаць, а пра што не. Бо сам я ўжо знаходжуся ў разгубленасці», — дадаў ён.

Летась, дарэчы, да Піцко прыходзілі з вобшукам сілавікі.

Каментары3

  • Fonetic
    24.03.2026
    Піцько ён
  • 1
    24.03.2026
    Заўсёды здзіўляла адданасць гэткіх персанажаў русскому міру нават насуперак прамым ад яго рэпрэсіям. Зрэшты, чаго здзіўляцца - большасць насельніцтва такая.
  • Ёсік
    24.03.2026
    У каго можа аргазм здарыцца ад лукашэнкі? Ён жа стары парахнявы мужык, 72 гады, хопіць ужо зь яго супермэна ляпіць. Бачылі, як у лужыну на лёдзе ператварыўся памежнік. Ваніты ад такіх экскурсаводаў, як і ад яго разыначак.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць