Архіў

Гістарычныя акалічнасьці

Заўзяты краязнавец цяперака супрацоўнічае з чорнымі капачамі. Кансультуе на гістарычную тэму.

Піша Руслан Равяка.

Калі б гісторыкі выступілі адзіным фронтам супраць націску на Сагановіча, магчыма, чыноўнікі пабаяліся б яго звальняць. Але змаўчалі, праглынулі, пабаяліся паўстаць супраць дурных загадаў. Бо дзе ім пасьля гэтага карміцца і працаваць. Вось толькі іх зьнікненьне для сапраўднай навукі Беларусі адбудзецца незаўважна.

Зьмяняюцца сёньня падыходы і ў сапраўдных дасьледчыкаў гісторыі, асабліва ў правінцыі. Адараўшы ўсё жыцьцё на гістарычнай ніве, шмат хто кінуў пісаць кніжкі па краязнаўстве ў стол, а пачаў зарабляць грошы.

Заўзяты апантаны краязнавец цяперака супрацоўнічае з чорнымі капачамі. Кансультуе на гістарычную тэму. Кажа, што апошнім часам зьмяніў адмоўнае стаўленьне да іх. Маўляў, лепей хай нешта трапіць у прыватныя калекцыі ў Беларусі, чым будзе яшчэ стагодзьдзі гнісьці ў зямлі. Дзяржаву ж цяпер цікавіць толькі пэрыяд Другой сусьветнай вайны…

Паводле расказаў людзей, па ўсёй Беларусі паціху зьнікаюць экспанаты музэяў навучальных устаноў. Нідзе не зафіксаваныя, няўлічаныя розныя каскі, багнэты, мэдалі, акамянелыя косткі мамантаў, збанкі і іншая спадчына прадаюцца замежным і ў найлепшым выпадку нашым калекцыянэрам. Прадаюцца настаўнікамі гісторыі, якія адказваюць за тыя музэі. За гэта можна злупіць добрыя грошы. Дарэчы, і насельніцтва больш не прыносіць у музэі знойдзеных старажытнасьцяў. Цягне адразу ў антыкварныя крамы. Пасьля зь іх тыя рэчы большай часткай перапрадаюцца на Захад ці на Ўсход, багатым зьбіральнікам. Зрэшты, тое самае адбываецца і ў нашых суседзяў — палякаў, украінцаў, літоўцаў, расейцаў.

Нам іх ужо не дасьледаваць, дый проста ня ўбачыць. Хаця нават тое, што застанецца, дасьледаваць ня будзе каму. Тыя, хто пройдзе ідэалягічную і матэрыяльную чыстку, будуць дасьледаваць толькі «лінію Сталіна» ды абарону Магілёва зь Берасьцейскай крэпасьцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць