Архіў

Літоўцы супраць Міндоўга

Ці варта лічыць Міндоўга нацыянальным героем? Дыскусію вакол постаці легендарнага караля Літвы абудзіў палітоляг Гедрус Шарканас.

Хрысьціцель Літвы, на думку Шарканаса, быў проста баязьліўцам і падступным забойцам. Шарканас нагадвае, што «гістарычныя крыніцы паведамляюць толькі пра тры бітвы, у якіх Міндоўг асабіста кіраваў войскам. У адной зь іх стваральнік дзяржавы зазнаў балючую паразу, зь дзьвюх іншых баязьліва ўцёк». Падступным забойцам Міндоўга прапанавана называць на падставе запісаў у Валынскім летапісе: пра Міндоўга гаворыцца, што ён забіў сваіх братоў і пляменьнікаў, а іншых выгнаў зь Літвы. У летапісе апісваецца замах Міндоўга на сваіх пляменьнікаў Таўцівіла і Эдзівіда, а таксама іхняга дзядзьку.

«Міндоўг называў сябе хрысьціянінам каля дзесяці гадоў да таго часу, пакуль крыжакі былі моцныя, а іхняя дапамога — каштоўная», — піша Шарканас. А як толькі крыжакі зазналі паразу ў бітве на возеры Дурбэ, так і Міндоўг адышоў ад хрысьціянства. З гэтай нагоды літоўскі дасьледчык лічыць валадара ВКЛ «чалавекам, які гуляў на рэлігійных пачуцьцях».

Няцяжка заўважыць, што Шарканас выступае з пазыцый цяперашняе маралі. Укараляваньне Міндоўга ён называе бізнэс-пагадненьнем, паводле якога за карону й вайсковую дапамогу найгоршыя тагачасныя ворагі Літвы атрымалі частку дзяржавы. У дакор Міндоўгу прыводзіцца… нават сьмерць. Даўмонт забіў караля Літвы за тое, што той забраў у яго жонку. «Мужа, які спрабуе вызваліць сваю жонку, звычайна называюць рыцарам, а ня змоўшчыкам», — вучыць Шарканас.

Падводзячы высновы, палітоляг прапануе «замяніць паганскага бажка». Маўляў, нават гістарычныя заслугі Міндоўга — яшчэ не нагода пагаджацца з тым, што такі «закаранелы нягоднік, у параўнаньні зь якім нават Сталін можа выглядаць на вельмі маральную асобу, абвешчаны сымбалем літоўскай дзяржаўнасьці».

Шарканасу запярэчыў пасол Сойму Гедзімінас Якавоніс, які вызнае паганства. На ягоную думку, ня варта папікаць Міндоўга здрадай бацькоўскай веры. Прыняцьце хрысьціянства, кажа ён, было «ўзважаным крокам хітрага палітыка». Важней тое, што празь Міндоўга Літву сталі шырока ведаць у сьвеце.

Дырэктар Інстытуту гісторыі доктар Альвідас Нікжэнтайціс нагадаў, што ня варта ацэньваць факты па-за кантэкстам і пераносіць на падзеі ХІІІ ст. ацэнкі нашага часу. У сваім ХІІІ ст. Міндоўг нічым ня розьніўся ад іншых тагачасных манархаў.

Вядома, літоўцы Міндоўга не зракуцца. З другога боку, дыскусія літоўцам яшчэ раз нагадае жыцьцяпіс караля і верне цікавасьць абываталя да гістарычнай асобы. Мэтодыка, вартая перайманьня!

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць