Архіў

Навіны гаспадаркі ад 16 верасьня

Трэці ня лішні

Трэці апэратар GSM-сувязі ў Беларусі, ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» мае пачаць працу 18 верасьня. Інакш Мінсувязі прыпыніць ліцэнзію. Пераможца тэндэру кампанія «Алькатэль Шанхай» паставіла першую партыю абсталяваньня ў пазыку, на рэшту трэба браць крэдыт.

Незайздросны лёс бізнэсу

Справаздача Сусьветнага банку й Міжнароднай фінансавай карпарацыі паставіла Беларусь на 106 месца (з 155 прааналізаваных) па якасьці рэгуляваньня бізнэс-асяродзьдзя. Улічваліся ўмовы прадпрымальніцкай дзейнасьці, абарона інвэстараў, парадак найманьня і звальненьня супрацоўніка, рэгістрацыі маёмасьці, ліцэнзаваньня, выплаты падаткаў. Нізкае месца — вынік жорсткіх умоваў для разьвіцьця бізнэсу ў краіне, нізкага ўзроўню карпаратыўнага кіраваньня ды складаная падатковая сыстэма.

«Прыёр» — значыць першы

Трэці год запар найбуйнейшы камэрцыйны банк краіны, ААТ «Прыёрбанк», абвяшчаецца найлепшым беларускім банкам па вэрсіі часопісу «The Banker», што ўваходзіць у холдынг «The Financial Times». Пераможцы вызначаюцца паводле розных крытэраў, у тым ліку й па распрацоўцы перадавых тэхналёгій і стратэгій. Найбуйнейшым акцыянэрам банку зьяўляюцца аўстрыйская група «Райфайзэн» (ёй належыць 61,3% акцый) і Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця (13,5%).

Узбуйненьне алькагольнага бізнэсу

Паводле падпісанага 12 верасьня дэкрэту А.Лукашэнкі, умовы вытворчасьці, продажу й рэклямы алькаголю стануць больш жорсткімі. Для ажыцьцяўленьня агулавага гандлю алькагольнымі вырабамі прадпрыемству неабходна мець памер статутнага фонду ня меншы за 100 тыс. эўра, сховішчы плошчай ня меншай за 1 000 м². Таксама яно павінна займацца агулавым гандлем ня менш за пяць гадоў. Гандляваць ураздроб алькаголем можна будзе толькі ў крамах, плошча гандлёвай залі якіх ня меншая за 50 м². За парушэньні прадпрыемствы будуць пазбаўляцца ліцэнзій. Дэкрэт набудзе сілу 12 сьнежня. Павялічылася адказнасьць за вытворчасьць і продаж фальсыфікаванага алькаголю, алькаголю з падробнымі акцызнымі маркамі й без дакумэнтаў. Цяпер штраф можа дасягнуць 5 тыс. базавых велічынь (Br127,5 млн).

ЗД

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць