Свет1616

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС

Пры гэтым Орбан адкрыта заяўляе, што цяперашні курс ЕС у плане каштоўнасцяў не супадае з венгерскім.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан назваў дзве прычыны, па якіх Венгрыя не выходзіць з Еўрапейскага Саюза.

Першая прычына, паводле яго слоў, заключаецца ў тым, што ў культурным, філасофскім і гістарычным плане Венгрыя заўсёды належала Захаду, піша «Еўрапейская праўда».

«Мы належым да рымска-хрысціянскай традыцыі Еўропы, а не да праваслаўнай і не да мусульманскай, якая распаўсюджаная на поўдні. Таму для венграў прыналежнасць да Еўрапейскага Саюза — гэта, прынамсі часткова, пытанне цывілізацыі, да якой ты належыш», — сказаў ён.

Другі падыход, растлумачыў Орбан, больш прагматычны і звязаны з эканомікай.

«Ведаеце, гэта краіна з насельніцтвам 10 мільёнаў. Мы страцілі свае тэрыторыі ў выніку Першай сусветнай вайны. У нас няма крыніц энергіі, няма сыравіны. Таму нас прысудзілі да смерці. Але мы выжылі. Такім чынам, нам патрэбная рабочая сіла, прадукты, створаныя гэтай рабочай сілай, нам патрэбныя рынкі. А Еўрапейскі Саюз азначае рынак», — заявіў Орбан.

Ён сказаў, што Еўрапейскі Саюз не з’яўляецца каштоўнасцю для Венгрыі, таму што «напрамак, у якім рухаецца Еўрапейскі Саюз у плане каштоўнасцей, не мае нічога агульнага з каштоўнасцямі, якія мы вызнаём».

Летась Орбан заяўляў, што яго краіна не мае намеру выходзіць з Еўрапейскага Саюза, а хоча «пераўтварыць» аб’яднанне.

Каментары16

  • Андрусь
    19.03.2026
    Дзіўная з'ява - гэты Еўрапейскі саюз. Краіны, якія падзяляюць каштоўнасці і хочуць увайсці ў яго, гадамі топчуцца ў парозе, еўрачыноўнікі кормяць іх абяцанкамі і патрабаваннямі выканання нейкіх крытэраў. А тыя краіны, якія не падзяляюць каштоўнасці і кіраўнікі якіх выказваюцца яўна варожа і блакуюць дзейнасць ЕС, але і выходзіць не хочуць, сядзяць у ім і псуюць паветра ва ўсёй Еўропе.
    Калі такі жорсткі механізм прыняцця ў ЕС, то мусіць быць і механізм прымусовага выключэння з ЕС, калі выбаршчыкі краіны пайшлі шляхам папулізму і адракаюцца ад еўрапейскіх каштоўнасцяў, а краіна сядзіць у ЕС выключна дзеля меркантыльных цікавасцяў карыстання грашыма ды рынкам, які дае ЕС.
  • Скоро будет развал ЕС
    19.03.2026
    Конец эту ЕС, наш Трамп и Путин его зудуша и поделят между собой. Польша, притоовиться, будет снова Беллостоцкая область Республики Белоруссия
  • Бгг
    19.03.2026
    Андрусь, "краіны, якія падзяляюць каштоўнасці" - это (дай угадаю) - Украина и Молдова, да? Ну, то есть Кишинев и Кривой Рог - это Европа в вашем понимании. А Будапешт и Братиславу - надо выкинуть, это, видимо, недостойные монголо-татары. Потому что не "падзяляют каштоўнасці" - построение халифата и спонсирование насквозь коррумпированных постсоветских режимов. ОК.

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць