Усяго патроху33

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?

У сярэднім кожны чалавек хавае 13 сакрэтаў. Адны з іх бясшкодныя, іншыя гнятуць і нават змяняюць паводзіны. Найчасцей людзі ўтойваюць тры тыпы інфармацыі.

Фота: Getty Images

Журналісты Tagesspiegel, абапіраючыся на даследаванні псіхолага Майкла Слепіяна з бізнэс-школы Калумбійскага ўнівесітэта (ЗША), аўтара кнігі «Таемнае жыццё сакрэтаў» (The Secret Life of Secrets), спрабуюць разабрацца, як менавіта сакрэты ўплываюць на чалавека і чаму маўчанне не заўсёды бясшкоднае.

Слепіян сцвярджае: сакрэты ёсць ва ўсіх, але яны не аднолькавыя. У сярэднім чалавек мае 13 сакрэтаў — восем з іх хавае толькі ад асобных людзей, а пяць не раскрывае нікому. Найчасцей людзі ўтойваюць хлусню, таемную закаханасць і сэксуальныя жаданні.

Прычыны ўзнікнення сакрэтаў могуць быць вельмі рознымі — ад біялагічных да сацыяльных. У прыродзе, напрыклад, нават шымпанзэ хаваюць запасы ежы, каб атрымаць перавагу ў выжыванні. У чалавечым грамадстве механізмы падобныя, хоць і больш складаныя. Падлеткі ўтойваюць свае планы, каб пазбегнуць кантролю бацькоў. Дарослыя хаваюць здрады — праз сорам, страх страты адносін або боязь асуджэння.

Ёсць і «пазітыўныя» сакрэты — напрыклад, калі чалавек рыхтуе сюрпрыз на дзень нараджэння або не раскрывае інфармацыю, каб абараніць іншых (скажам, падчас расследавання). Але існуюць і зусім іншыя выпадкі — калі сакрэты выкарыстоўваюцца для ўтрымання ўлады і пазбягання адказнасці. У такіх сітуацыях маўчанне можа мець сур’ёзныя наступствы для асяроддзя.

Нягледзячы на гэтую разнастайнасць, усе сакрэты аб’ядноўвае адна агульная рыса: страх, што іх раскрыццё нешта зменіць — у адносінах, ва ўяўленні пра сябе ці ў жыцці ў цэлым.

Не ўсе таямніцы прыносяць боль

Аднак не кожны сакрэт становіцца цяжарам. Як падкрэслівае Слепіян, галоўнае — не сам факт наяўнасці сакрэту, а тое, як часта чалавек пра яго думае. Калі сярэднестатыстычная таямніца ўсплывае ў свядомасці прыкладна тройчы на тыдзень, то пра самыя гнятлівыя сакрэты людзі думаюць да 20 разоў на тыдзень. Праз гэта растуць і высілкі, неабходныя для іх захавання.

Гэта пацвярджаюць і эксперыменты. У адным з іх удзельнікаў прасілі інтэнсіўна думаць пра сакрэт, які іх моцна турбуе, а потым ацаніць, наколькі стромкі ўзгорак перад імі. Тыя, хто быў больш пагружаны ў свае цяжкія думкі, бачылі яго як значна больш круты. Іншымі словамі, псіхалагічная нагрузка ўплывае нават на тое, як мы ўспрымаем фізічны свет.

Слепіян тлумачыць гэта так: сакрэт патрабуе «месца ў галаве» — як файл на жорсткім дыску. Ён пастаянна займае частку рэсурсаў і робіць іншыя задачы больш складанымі. Таму нават паўсядзённыя справы могуць здавацца больш стомнымі, калі чалавек часта вяртаецца да цяжкіх успамінаў — напрыклад, да ўтойванай здрады.

Фота: Getty Images

Тры механізмы, што стаяць за сакрэтам

Паводле даследчыка, за асабліва цяжкімі сакрэтамі стаяць тры асноўныя механізмы. Першы — сорам: чым больш чалавек лічыць сакрэт маральна праблемным, тым мацней ён яго перажывае. Другі — ізаляцыя: калі здаецца, што ты адзін з гэтым і ніхто іншы цябе не зразумее. Трэці — неразуменне: калі чалавек сам не можа лагічна растлумачыць свой учынак, бо той быў выкліканы эмоцыямі.

Наколькі моцна пачуццё віны можа ўплываць на цела, паказаў эксперымент аўстралійскага псіхолага Брока Бастыяна. Ён падзяліў студэнтаў на групы: адна расказвала пра звычайныя сацыяльныя кантакты, другая — пра сітуацыі, у якіх яны кагосьці ігнаравалі або адштурхоўвалі. Затым абедзве групы трымалі рукі ў ледзяной вадзе — «тэст на халадовы ціск» з’яўляецца стандартнай працэдурай у даследаванні болю.

Аказалася, што тыя, хто думаў пра ўласныя дрэнныя ўчынкі, трымалі руку ў халоднай вадзе ў сярэднім больш чым на дваццаць секунд даўжэй — хоць і ацэньвалі боль як мацнейшы. Пасля ледзяной вады іх пачуццё віны заўважна знізілася. У кантрольнай групе, якая трымала руку ў цёплай вадзе, гэты эфект быў значна слабейшым.

Псіхолаг Бастыян тлумачыць гэта так: фізічны боль можа выступаць як своеасаблівае самапакаранне, і той, хто пакутуе, пасля адчувае сябе маральна «чысцейшым».

Падобныя механізмы, верагодна, дзейнічаюць і ў выпадку сакрэтаў. У сумесным даследаванні Слепіян і Бастыян прасілі ўдзельнікаў думаць альбо пра дрэнны ўчынак, які яны трымаюць у таямніцы, альбо пра той, у якім яны ўжо прызналіся. Затым з дапамогай анкеты ўдзельнікі ацэньвалі, наколькі моцна адчуваюць патрэбу быць пакаранымі за гэты ўчынак.

Тыя, хто думаў пра тое, што трымаюць у сакрэце, часцей адчувалі, што заслугоўваюць пакарання. Адначасова гэтым удзельнікам было цяжэй прымаць добразычлівасць і прыемны досвед — нібыта яны не адчувалі, што вартыя гэтага. Затое яны праяўлялі большую гатоўнасць падвяргаць сябе непрыемным або цяжкім перажыванням. Так, удзельнікі гэтай групы з большай імавернасцю выбіралі гульню, якая патэнцыйна магла выклікаць боль у руках.

Паводле Слепіяна, гэта можа сведчыць пра тое, што, захоўваючы сакрэт, чалавек нібыта пазбаўляе сябе магчымасці аднавіць маральную раўнавагу — і таму шукае іншыя спосабы «разлічыцца» за ўчынак. Аднак гэта не азначае, што ўсе людзі з сакрэтамі сапраўды сістэмна караюць сябе ў паўсядзённым жыцці — гаворка ідзе пра лабараторныя назіранні.

Сіла прызнання

З гэтага вынікае галоўнае пытанне: ці варта прызнавацца? Слепіян на яго адказвае асцярожна. Захоўваць цяжкія сакрэты можа быць складана — нават калі нас пра іх рэдка пытаюцца. І чым больш незавершанай адчуваецца сітуацыя, тым мацней узнікае жаданне падзяліцца.

Таму, калі сакрэт не дае спакою, варта хаця б разгледзець магчымасць расказаць пра яго камусьці. Найлепш — чалавеку, які здольны паставіцца з разуменнем і без асуджэння. Часам гэта можа быць нават нехта зусім старонні. Нездарма людзі часта адкрываюцца псіхатэрапеўтам, бармэнам або таксістам.

Часцей за ўсё асцярогі наконт прызнання аказваюцца неабгрунтаванымі, калі выбраць «правільныя вушы».

Даследаванні паказваюць, што людзі рэагуюць на чужыя таямніцы больш пазітыўна, чым мы прывыклі думаць. Многія нават рады, што ім даверылі сакрэт. Замест таго каб асудзіць, яны ўспрымаюць чужую шчырасць як знак даверу. З пункту гледжання псіхалогіі тут спрацоўвае вядомы механізм: калі нам нехта блізкі, мы схільныя тлумачыць яго дрэнныя ўчынкі абставінамі, а не рысамі характару.

У той жа час даследчык адзначае: калі чалавек адчувае сябе спакойна са сваёй таямніцай, ён не абавязаны нікому адкрывацца. Нават калі пытанне задаюць наўпрост, заўсёды ёсць магчымасць ухіліцца — змяніць тэму, пажартаваць або проста сказаць, што не хочацца пра гэта гаварыць.

Калі вы не ўпэўненыя, ці варта выдаваць таямніцу, можна задаць сабе некалькі пытанняў. Чаго я спадзяюся дасягнуць гэтым прызнаннем? Якія наступствы гэта будзе мець для іншага чалавека? Ці можа ён даведацца пра гэта неяк інакш? І ці захацеў бы ён наогул ведаць пра гэта?

Каментары3

  • Жвір
    20.03.2026
    Трызноцьце.
  • меркаванне
    20.03.2026
    Жвір , можа гэта цікава тым, каго гэбэ змусіла падпісаць дамову.
  • Жвір
    20.03.2026
    меркаванне, тут пра іншае. Дзіву даюся, на колькі хітра*опыя гэтыя т.з. мазгаведы. Ім проста лафá, покі чалавечы "софт" застаецца недасьледваны, яны могуць вярзьці любую ахінею, і проста лухту, а заклапочаныя будуць яе спажываць...

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць