Вайна88

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая

Камандуючы сіламі бяспілотных сістэм (СБС) Роберт «Мадзяр» Броўдзі заявіў пра пачатак маштабнага веснавога наступу расійскіх войскаў, які сутыкнуўся з жорсткім украінскім адпорам.

Расійскія войскі пачалі вясновы наступ на шэрагу ўчасткаў данецкага і запарожскага напрамкаў, выкарыстаўшы туман і непагадзь як прыкрыццё для штурмаў, заявіў Роберт Броўдзі.

Паводле яго слоў, за паўтара сутак на адрэзку фронту ад Родзінскага да Гуляйполя расійскі бок страціў больш за 900 чалавек і не здолеў прасунуцца ні на адным з участкаў.

Броўдзі звязаў наступ не толькі з пагаршэннем надвор’я, але і з загадзя падрыхтаваным стартам вяснова-летняй кампаніі з боку Расіі.

Расійскія сілы пайшлі ў атакі пад прыкрыццём туману, які трымаўся некалькі дзён. Асноўны націск, як сцвярджае Броўдзі, адбыўся на світанні 17 сакавіка, калі ў бой адначасова рушылі пяхота, матацыклы, бранятэхніка і нават коні. Паводле ацэнкі Броўдзі, толькі за 17 сакавіка страты расійскага боку на гэтым участку склалі больш за 500 чалавек забітымі і параненымі.

Баявыя дзеянні працягнуліся і на наступны дзень, бо туман не рассеяўся. Паводле Мадзяра, па стане на поўдзень 18 сакавіка расійскія страты павялічыліся яшчэ і сукупна за паўтара сутак перавысілі 900 чалавек.

«Вяснова-летні наступ будзем лічыць часткова раскаркаваным», — піша Броўдзі.

Каментары8

  • Типок Вагнерок
    18.03.2026
    Ребзя, держитесь там, пока без меня, я со временем подтянусь! А пока действительно, откупорим шампанского бутылку (как раз из недавнего отпуска в Швейцарии плюс Венеция-Рим-Неаполь привез).
  • Якубович
    18.03.2026
    Сектор "приз" на барабане! Семьи 900 счастливчиков получат главный подарок - АААВТАААМАААБИИИЛЬ!
  • Belarus2026
    18.03.2026
    Filipp, расейскае гэб'ё і гулаг - адзінае на чым стаіць раша

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж14

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж14

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць