Грамадства77

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс

Блогер Эдуард Пальчыс знаходзіўся за кратамі з верасня 2020 года. Суд, які адбыўся ў канцы 2021 года, прысудзіў яму 13 гадоў калоніі. Калі Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка.

Эдуард Пальчыс

Палітычны блогер і актывіст Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму прысудзілі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю пасля сутак ён не выйшаў. Блогера перавялі ў СІЗА, выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» па ч. 1 арт. 293 КК.

Потым дадалі яшчэ тры крымінальныя артыкулы: арт. 130 (распавальванне варожасці), арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Следчы камітэт заяўляў, што асноўнай зброяй Пальчыса з'яўляліся створаныя і кіраваныя ім інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку тэлеграм-канал і старонкі ў сацыяльных сетках, якія «захапілі большую частку аўдыторыі краіны, іх давер і выкарыстоўваліся для кіравання свядомасцю натоўпу, скланення да запланаваных злачынных дзеянняў».

Суд, які адбыўся ў снежні 2021 года ў закрытым рэжыме, прысудзіў блогеру 13 гадоў калоніі. Сведкам па справе Пальчыса праходзіў Раман Пратасевіч.

Акрамя гэтага, па пазове пракуратуры горада Мінска з Эдуарда Пальчыса судом было пастаноўлена спагнаць звыш 575 тысяч рублёў шкоды, нанесенай дзяржаўным прадпрыемствам. 

У жніўні 2022 года блогеру зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі на тры гады з калоніі ў магілёўскую турму №4. Пасля адбыцця тэрміну адправілі назад у калонію.

На волі яго чакалі жонка і дачка Эмілія, якая нарадзілася ўжо пасля таго, як бацька трапіў за краты.

Эдуард Пальчыс нарадзіўся ў Лідзе 28 кастрычніка 1990 года. У школе стаў лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей. Пасля заканчэння школы паступіў на гістфак БДУ. Перад самым дыпломам хлопец вырашыў кінуць вучобу, каб не адпрацоўваць размеркаванне.

У 2014 годзе працаваў маркетолагам па сацыяльных сетках у адной з мінскіх кампаній, а таксама падзарабляў рэпетытарам па гісторыі.

Эдуард атрымаў вядомасць як заснавальнік сайта 1863x.com, які ён сам называў «адказам тым расійскім прапагандыстам, якія ў 2014‑м пачалі інфармацыйна атакаваць Беларусь». Спачатку ён вёў яго ананімна, падпісваўся нікам «Джон Сільвер».

5 мая 2015 года Пальчыс быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і абвінавачаны па частцы першай артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні).

Пасля допыту і двухдзённага знаходжання ў ІЧУ Мінска блогера накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, пасля якой адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз нейкі час блогеру прад’явілі яшчэ адно абвінавачванне па частцы 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў).

Увосень Пальчыс выехаў ва Украіну, але затым вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У пачатку 2016 года ён быў затрыманы пры перасячэнні ўкраінска-расійскай мяжы. Толькі ў маі Пальчыса экстрадзіравалі ў Беларусь. У кастрычніку 2016 года блогер быў асуджаны на 1 год і 9 месяцаў «хіміі» і вызвалены ў судовай залі.

Эдуард Пальчыс пасля вызвалення ў 2016 годзе

У 2019 годзе Пальчыс сканцэнтраваўся на тэлеграм-канале PALCHYS.

Пасля выхаду на волю Пальчыс працягнуў займацца сайтам, прычым зрабіў гэта сваім асноўным заняткам. На працяг працы прасіў грошай у людзей, тыя пералічвалі. Выходзіла недзе 500 даляраў на месяц. Казаў, што за такія грошы кватэру і машыну не купіш, але жыць можна.

У 2018 годзе блогер стаў адным з арганізатараў святкавання 100‑годдзя БНР. 

У 2020 годзе, пасля таго як 15 чэрвеня Пальчысу прысудзілі 15 сутак за ўдзел у нібыта незаконнай акцыі Ціханоўскага на Камароўцы, ён пачаў хавацца ад уладаў. У канцы верасня блогер вырашыў з'ехаць з краіны, але 27 верасня не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да мяжы. Праз некалькі дзён блізкія яго адшукалі на Акрэсціна.

Пальчыс на сваім прыкладзе паказаў, што беларускі нацыяналізм можа быць папулярным. Блогер заахвочваў тысячы людзей спазнаваць гісторыю Беларусі, пераасэнсоўваць нашу спадчыну і сучаснасць. 

Фота: Новы час

Каментары7

  • Наш заходнік
    19.03.2026
    Выдатная навіна. Эдуард адзін з нешматлікіх з новай апазіцыі, якія разумелі пагрозу Расіі і важнасць нацыянальнай свядомасці.
  • Газэта Імя
    19.03.2026
    Наш заходнік , якая Пальчыс новая апазыцыя? Вы з дубу ляснуліся? Гэта наш стары баявы таварыш.
  • creck_55
    19.03.2026
    Поздравляю!!!! :-D:-D :-D

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць