Грамадства1212

Хана кантрабандыстам: цягнік Гродна — Кузніца — Беласток адменяць

Ужо ў наступным годзе пасажыры цягніка Гродна — Беласток будуць перасаджвацца ў іншы цягнік да Беластока пасля пашпартнага і мытнага кантролю ў Кузніцы.

Такая змена накіравана на абмежаванне кантрабанды цыгарэтаў на гэтым маршруце, — кажа віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі.

Віцэ-маршалак дадае, што гэтая мера можа абараніць вагоны ад пашкоджання з боку кантрабандыстаў, якія хаваюць цыгарэты ў сценках, столі, і нават у электрычным абсталяванні цягніка:

— Цягнік прыязджаў бы ў Кузніцу, дзе людзі перасаджваліся б у іншы цягнік. Ім было б не выгадна раскручваць цягнікі і хаваць цыгарэты, бо проста не было б часу іх выцягнуць.

Праблему пашкоджання цягнікоў з боку кантрабандыстаў маршалак Валянцін Карыцкі абмяркоўваў з польскім консулам у Гродне Андрэем Хадкевічам, а таксама з намеснікам беларускага консула ў Беластоку Аляксандрам Суворавым.

На пачатку наступнага года маршалак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту Польшчы, каб абгаварыць фінансаванне дадатковай перасадкі ў Кузніцы

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць