У ноч на 7 снежня брэсцкія памежнікі прадухілілі спробу сямі грамадзян В’етнама незаконна перайсці мяжу.
Як паведамілі ў
Мужчыны ўмела скампанаваліся на запасных колах і шасі паўпрычэпа аўтацягніка «ДАФ».Толькі ў аднаго з нелегалаў была даведка пра замену пашпарта, астатнія падарожнічалі без дакументаў. Мабільныя тэлефоны, асабістыя рэчы, грошы — такі быў багаж затрыманых.
Пазней гэта кампанія дапоўнілася: за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы брэсцкія пагранічнікі затрымалі яшчэ трох грамадзян В’етнама, якія пераходзілі дарогу Брэст — Казловічы.
Як высветлілася, група з сямі чалавек прыехала ў раён пункту пропуску на двух легкавых аўтамабілях з Масквы. Усе яны мэтанакіравана рыхтаваліся да незаконнага перасячэння дзяржмяжы. У Польшчы планавалі здабыць лепшыя ўмовы для жыцця.
Распачаты адміністрацыйны працэс, для разбору грамадзяне В’етнама змешчаныя ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.
Каментары