Здарэнні1717

У дзіцячым ложку згарэла паўтарамесячнае дзіця

Шумілінскі раённы аддзел Cледчага камітэта пачаў праверку па факце гібелі паўтарамесячнага дзіцяці ў вёсцы Нікіціха,
паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

На месцы здарэння працуюць следчыя. Ужо прызначаныя судова-медыцынская, пажарна-тэхнічная і хімічная экспертызы. Прычыны пажару, у выніку якога ў дзіцячым ложку згарэла дзіця, хутчэй за ўсё, будуць устаноўленыя толькі пасля праведзеных экспертыз.

Сёння ў 8.24 ў Шумілінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб здарэнні ў кватэры ў вёсцы Нікіціха.
Дачка прыехала з 1,5-месячным дзіцем у госці да маці. На момант узнікнення пажару гаспадыня кватэры і яе сын былі на працы. У доме знаходзіліся маці дзіцяці, яе сястра і дзеці.
Калі жанчына зайшла ў пакой, то пабачыла, што дзіця гарыць у ложку. Пры гэтым агнём была пашкоджана толькі частка ложка.
На крыкі прыбегла сястра і заліла вадой полымя. Выратаваць жыццё дзіцяці было ўжо немагчыма.

Каментары17

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць