Грамадства

Ад 3 студзеня «Белсат» будзе вяшчаць у поўным аб’ёме

Пасля Новага года тэлеканал «Белсат» пачне вяшчаць у поўным аб’ёме, паведаміла 28 снежня падчас онлайн-канферэнцыі на сайце «Радыё Свабода» дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска.

«У нас няма стоадсоткавай упэўненасці, ці хопіць сродкаў на ўвесь год, але, нягледзячы на гэта, мы ад 3 студзеня будзем зноў выходзіць у поўным аб’ёме», — сказала яна. Калектыў тэлеканала таксама не губляе надзеі знайсці ў наступным годзе спонсара.

Адказваючы на пытанне аб прычынах скарачэння фінансавай падтрымкі тэлеканала, якая адбылася раней, Рамашэўска выказала думку, што Беларусь проста не з’яўляецца прыярытэтам у палітыцы Еўрасаюза.

«Еўрасаюз не надта ведае, як праводзіць дзейнасць па падтрымцы дэмакратыі ў такіх краінах, як Беларусь. Такі досвед у свой час мелі Злучаныя Штаты, але Еўропе яго не хапае. Такія праекты, як „Белсат“, часта становяцца ахвярамі ціхай дыпламатыі інтарэсаў ці real politik», — патлумачыла яна.

Дырэктар тэлеканала падкрэсліла, што, нягледзячы на неадназначную сітуацыю з фінансаваннем, у наступным годзе плануецца выпусціць 14 дакументальных фільмаў з цыкла «Невядомая Беларусь». Рэдакцыя канала таксама плануе зрабіць шэраг рэпартажаў з цыкла «Без рэтушы», першы з якіх выйдзе на пачатку студзеня пад назвай «Вясна…» і будзе прысвечаны Алесю Бяляцкаму. Таксама ў студзені на тэлеканале пачнецца паказ пятнаццаці серый гістарычнай праграмы «Гісторыя пад знакам Пагоні».

Апроч таго, на сёння каманда «Белсата» працуе над пашырэнем працягласці онлайн-трансляцыі ў Інтэрнэце.

«Будзем таксама спрашчаць прагляд і пампаванне нашых праграм „на запыт“, — сказала яна. — Будзем імкнуцца стварыць магчымасць прагляду праз мабільныя прылады».

Тэлеканал «Белсат» скараціў вяшчанне з 26 лістапада. Рамашэўска ў эфіры тэлеканала паведаміла, што гэтыя змяненні часовыя і звязаныя з фінансавымі цяжкасцямі.

«За пяць гадоў працы за даволі сціплыя сродкі ўпершыню „Белсату“ іх не хапіла на існаванне да канца года. Таму мы павінны адмовіцца ад той праграмы тэлебачання, да якой першапачаткова рыхтаваліся. Мы апынуліся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі і вымушаныя значна скараціць трансляцыю», — заявіла дырэктар тэлеканала.

Спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» вяшчае з 10 снежня 2007 года. Ён быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і размяшаецца афіцыйная рэдакцыя «Белсата». На тэрыторыі Беларусі канал не мае афіцыйнага статусу, і яго праца абапіраецца на фрылансераў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць