Здарэнні2121

Жанчына прыпаркавалася ў 2-м шэрагу каля мінскага вакзала і «злавіла» дзвярыма тралейбус — фота

Грубыя парушэнні правілаў паркоўкі, якія з’яўляюцца хранічнай хваробай Прывакзальнай плошчы ў Мінску, ужо даўно раздражняюць і супрацоўнікаў ДАІ, і пасажыраў грамадскага транспарту. 5 студзеня каля 22.00 яны сталі прычынай ДТЗ.

Паласа праезнай часткі побач з тратуарам тут практычна заўсёды (ва ўсякім выпадку — пакуль на Прывакзальную плошчу не прыязджае наводзіць парадак экіпаж ДАІ) занятая аўтамабілямі таксі, кіроўцы якіх парушаюць патрабаванні знака «Прыпынак забаронены».

Але акрамя таксістаў ёсць і іншыя аўтамабілісты, якім «вельмі трэба» спыніцца менавіта там, дзе нельга. Часта яны робяць гэта нават… у другім шэрагу! Прычым паводзяць сябе там абсалютна па-гаспадарску. Кіроўцы грамадскага транспарту пры гэтым вымушаныя альбо цярпліва чакаць вызвалення паласы, каб пад’ехаць да прыпынку, альбо здзяйсняць неймаверныя манеўры.

Адна з такіх кіроўцаў сёння паплацілася за парушэнне правілаў прыпынку.

Жанчына на серабрыстым Renault Scenic спынілася ў другім шэрагу і вырашыла… высадзіць пасажырку з левага задняга сядзення!
Пры гэтым хоць бы паглядзець у люстэрка задняга выгляду даме было, мабыць, няма калі — інакш яна ўбачыла б, што па трэцяй паласе рухаецца тралейбус 36-га маршруту.

Жанчына на Renault прыпаркаванага ў 2-м шэрагу, адчыніла дзверы і «злавіла» тралейбус.

Пасажырка цудам паспела заскочыць назад у машыну. А вось зачыніць дзверы — не паспела, з-за чаго тыя ператварыліся ў кавалак скамечанага жалеза.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам26

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ38

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам26

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць