Грамадства1313

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал

Адна з самых загружаных транспартных артэрый Мінска — Партызанскі праспект. Тут сутыкаюцца інтарэсы дзясяткаў тысяч аўтамабілістаў і пасажыраў грамадскага транспарту. Для таго, каб выезд са сталіцы (у раёне станцыі метро «Магілёўская» і ГЦ «Мома») стаў больш камфортным, горадабудаўнікі задумалі шэраг пераўтварэнняў. Тут хочуць пабудаваць аўтавакзал з грамадска-гандлёвым комплексам і стварыць больш прыязнае асяроддзе для пешаходаў і веласіпедыстаў. Акрамя таго, побач з праспектам вырасце яшчэ адзін завод. У адміністрацыі Заводскага раёна хутка пачнецца абмеркаванне праекта, піша Realt.by.

Адміністрацыя Заводскага раёна Мінска праводзіць грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання зоны грамадскай шматфункцыянальнай забудовы ў раёне Партызанскага праспекта і МКАД. Гаворка ідзе пра тэрыторыю плошчай 37 гектараў.

Праектаваная тэрыторыя прымыкае адразу да дзвюх буйных магістраляў — гэта ўласна Партызанскі праспект і МКАД. Гэта вельмі загружаны ўчастак. Штодня менавіта праз гэтыя «вароты» ў горад уязджае да 60 тысяч аўтамабіляў. Акрамя таго, тут знаходзіцца канцавая станцыя чырвонай лініі метро — «Магілёўская», якой карыстаюцца жыхары Ангарскай, Шабаноў, Соснаў і ўсяго паўднёва-ўсходняга прыгарада сталіцы.

Пры гэтым на самім праектаваным участку жылых дамоў няма, тут прадстаўленая толькі вулічна-дарожная сетка (яна займае 34%), грамадская і вытворчая забудова. Сярод буйных аб'ектаў — ГЦ «Мома», Палац дзяцей і моладзі «Золак», некалькі адміністрацыйных будынкаў, пратэстанцкая царква Вефіль, дзве АЗС і аўтамыйка.

Што плануецца зрабіць?

Для стварэння запамінальнага архітэктурнага аблічча забудовы ў галаўной частцы Партызанскага праспекта і больш эфектыўнага выкарыстання тэрыторыі праектам прапануюцца наступныя пераўтварэнні.

Так, на месцы аўтастанцыі «Аўтазаводская» і часткі аўтазапраўкі «Беларуснафта» горадабудаўнікі хочуць узвесці адміністрацыйна-гандлёвы комплекс з аўтавакзалам і перахопліваючай аўтастаянкай (на плане — № 11).

Адзначаецца, што новы шматфункцыянальны грамадскі цэнтр неабходны для камфортнага абслугоўвання транзітнага пасажырскага патоку. Таксама тут будуць створаныя больш прыязныя ўмовы для пешаходаў і раварыстаў. У калідорах наяўных вуліц з'явіцца роварная і пешаходная інфраструктура, якой не хапала, а прыпынкі грамадскага транспарту і транспартна-перасадачныя вузлы для зручнасці гараджан будуць размяшчацца на адлегласці не больш за 200 метраў адзін ад аднаго.

Акрамя таго, праекціроўшчыкі маюць намер больш эфектыўна выкарыстоўваць пустыя тэрыторыі ў раёне вуліцы Сацыялістычнай — побач з наяўнымі заводамі МАЗ і МЗКТ. Тут зарэзервуюць участак пад будаўніцтва новага вытворчага прадпрыемства з базавай санітарна-ахоўнай зонай да 50 метраў (на плане — № 10). Тут жа ў будучыні пройдзе новая вуліца мясцовага значэння — Праектаваная № 1.

Матэрыялы праекта ўжо выкладзеныя на сайце адміністрацыі Заводскага раёна. Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 2 па 16 лютага.

Заўвагі і прапановы з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» прымаюцца ў тэрміны правядзення абмеркавання па адрасе: 220026, Мінск, вул. Жылуновіча, 17, або па электроннай пошце: [email protected]. Вынікі падвядуць на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічай Рады пры галоўным архітэктары горада Мінска.

Каментары13

  • Антось
    27.01.2026
    адразу падумаць нельга было? ужо пабудавалі адзін гандлевы цэнтр "Мома". Маглі падняць зрабіць як Галілеа адразу з аўтавакзалам на першым паверсе. Гэтых горадабудаўнікоў трэба гнаць за прафесійную непрыдатнасць. Паедзьце напрыклад у Берлін,павучыцца як запраектаваны галоўны вакзал. Колькі там ліній метро, чыгунка + гандлевыя паверхі скампанавана у адным месцы. А тут нейкі беспарадак у галаве
  • Žvir
    27.01.2026
    A čym Uschodni AV nie dahadziŭ byŭ ?
  • nnnn
    27.01.2026
    Žvir , tym što "choziajevam" z Gazpromu vielmi spadabałasia ziamielka.

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць