Свет2323

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне

Украінцы з вялікім адрывам займаюць першае месца па колькасці сярод замежнікаў у Польшчы, але ёсць адно выключэнне.

Беласток. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Які рэгіён самы беларускі

Па стане на пачатак 2026 года ў Польшчы жывуць 140 974 грамадзяне Беларусі з дазволамі на жыхарства ўсіх тыпаў, а ўкраінцаў — 543 599 чалавек.

Больш за траціну беларусаў у Польшчы жыве ў Варшаве — 53 220 чалавек. На другім месцы ідзе Падляшша. У Беластоку і Падляшскім ваяводстве жыве 13 470 грамадзян Беларусі з дзейным ДНЖ.

Бадай, галоўная адметнасць Падляшша заключаецца яшчэ і ў тым, што гэта адзіны рэгіён у Польшчы, дзе на першым месцы па колькасці замежнікаў знаходзяцца не ўкраінцы, а беларусы.

Верхні здымак — колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы, ніжні — колькасць украінцаў з ДНЖ у Польшчы. Фота: скрыншот з сайта migracje.gov.pl

І калі агулам украінцаў па ўсёй Польшчы ў 3,85 разу больш, чым беларусаў, то на Падляшшы беларусаў у 3,22 разу больш, чым украінцаў.

То-бок на Беласточчыне жывуць усяго 4 183 грамадзяне Украіны супраць 13 470 грамадзян Беларусі.

Адначасова Падляшша з’яўляецца рэгіёнам, дзе жыве найбольшы працэнт грамадзян Польшчы, якія з’яўляюцца беларусамі па нацыянальнасці.

Дзе яшчэ жыве шмат беларусаў?

Апроч Варшавы і Беласточчыны, шмат беларусаў з дзейнымі ДНЖ жывуць у:

  • Ніжнесілезскім ваяводстве (Уроцлаў) — 12 314 чалавек;
  • Велікапольскім ваяводстве (Познань) — 11 280 чалавек;
  • Паморскім ваяводстве (Гданьск) — 11 272 чалавекі.

Каментары23

  • Гы :)
    27.01.2026
    Беласток наш
  • Падляшская республіка
    27.01.2026
    Трэба ўсім з'ехам перапабіраць з Польшчы, Літвы ў Падляшча і ствараць там Падляшскую Беларускаю дэмакратычнаю рэспубліку, зможам адтуль зайсці вызвольнай арміяй ў старую Беларусь. І можна будзе вяртаць Падляшча палякам калі, яно з старой (новай) Беларуссю не прыжывецца
  • Мешканец з Беластока
    27.01.2026
    Прагназую дурноты у каментарах ад не вельмi разумных таварышаў або ботаў (няма сумневаў што боты таксама актыўна пiшуць пад такога кшталту пастамi). Бачу што ўжо пачалi.

    Папрашу палякаў якiя раптам могуць чытаць гэткiя каментары не прымаць ix пад увагу як меркаванне беларусаў якiя пераехалi ў Польшчу i жывуць тут легальна i цалкам паважаючы мясцовыя законы i звычаi. Рэгiён сапраўды перакрыжаванне культур i беларусы таксама жылi тут спрадвеку, як i iншыя народы поруч з палякамi (украiнцы, татары, габрэi) але гэта сапраўдны, але гэта нiяк не падстава для спекуляцый i рэвiзii бягучага стану спраў. Хай квiтнее Падляшша i хай народы жывуць у мiры!

    Prognozuję głupoty w komentarzach od nie do końca rozumnych osób lub botów (nie ma wątpliwości, że boty również aktywnie piszą takie posty). Widzę, że już się zaczęło.

    Proszę Polaków, którzy przypadkiem mogą czytać takie komentarze, nie brać ich pod uwagę jako opinii Białorusinów, którzy przeprowadzili się do Polski i żyją tu legalnie, całkowicie szanując miejscowe prawo i zwyczaje.

    Region rzeczywiście jest skrzyżowaniem kultur, a Białorusini również mieszkali tu od dawna, podobnie jak inni narodowości w pobliżu Polaków (Ukraińcy, Tatarzy, Żydzi), ale to prawdziwe, i w żaden sposób nie jest powodem do spekulacji czy rewizji obecnej sytuacji.

    Niech Podlasie kwitnie i niech narody żyją w pokoju!

Цяпер чытаюць

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі12

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст5

У Венесуэле мужчына правёў пасля землятрусу пад заваламі 8 дзён. Яго ўратавала вартавая будка

У Беларусі збіраюцца спрасціць працаўладкаванне замежных дактароў і аптэкараў8

Украіна наносіць удары па расійскіх цэнтрах касмічнай сувязі. Што гэта дае?1

Эстонец выкраў у сваёй былой жонкі-беларускі дачку. Прапаганда папракае: не трэба было рабіць дзіцяці эстонскі пашпарт22

Міністр сувязі расказаў, чаго дасягнулі абмежаваннямі на безлімітны інтэрнэт8

Візіт Лукашэнкі ў М'янму працягваўся 3 гадзіны 40 хвілін1

Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА3

Выпісалі з бальніцы трэнера, чыя жонка загінула пры пападанні дрона ў аўтобус у Бранскай вобласці ў чэрвені2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі12

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць