Нерухомасць88

Астаповіч супраць аднаўлення Мінскага замчышча па праекце Багласава

14 студзеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя старшыні рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. Яна была прысвечана праблемам правядзення работ у гістарычным цэнтры сталіцы ў святле падрыхтаванага і прадстаўленага на абмеркаванне скарэктаванага Праекта дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінска.

На думку кіраўніка таварыства, грамадскае абмеркаванне гэтага надзвычай важнага праекта, якое стартавала з 5 студзеня, «па маштабу суразмернае з абмеркаваннем дробнага аб’екта на ўскрайку нашага горада».

Паводле слоў Астаповіча, не было шырокай інфармацыйнай падтрымкі пачатку грамадскага абмеркавання, яна абмежавалася невялічкімі заметкамі ў «Мінскім кур’еры» і «Вячэрнім Мінску».

«У новай версіі дэталёвага плана, — адзначае старшыня таварыства, — ідзе спроба легітымізацыі вельмі спрэчнага праекта, дыскусія наконт якога яшчэ не скончана, асваення паўднёва-ўсходняй часткі замчышча. Такім чынам дэталёвы план у перспектыве можа стаць прававым падмуркам для рэалізацыі праекта Сяргея Багласава па так званым аднаўленні Мінскага замчышча; праекта, які з самага пачатку парушае гістарычную планіровачную структуру, не прадугледжвае аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы; праекта, які пры яго рэалізацыі парушае ландшафт, што гістарычна склаўся, — ён будзе не рэканструяваць ландшафт, а фарміраваць новы, і гэта будзе фальсіфікацыя; праекту, які нанясе вельмі моцны ўдар па культурнаму пласту».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць