Улада101101

Карэспандэнтка «НН» Аксана Рудовіч — Лукашэнку: «У нас не дыялог. Я задаю пытанне — вы адказваеце»

Пытанне датычылася таго, калі палітвязні выйдуць на волю.

АР: Аксана Рудовіч, газета «Наша Ніва». Наша пытанне пра палітвязняў. Аўтуховіч, Бяляцкі, Дашкевіч, Статкевіч… Не так даўно іх наведаў апостальскі нунцый. Ці могуць яны выйсці на волю?»

АЛ: Могуць.

АР: Што для гэтага трэба зрабіць?

АЛ: Гэта другое пытанне?

АР: Гэта ўдакладненне першага пытання.

АЛ: Удакладненне першага… Што яны… что они должны сделать — это вы прочитаете в «Советской Белоруссии».

(Чуецца голас вядоўцы — «четвёртый» — гэта значыць, каб пачынаў задаваць пытанне наступны журналіст, ля чацвёртага микрафона.

АЛ (працягвае, нягледзячы на вядоўцу) Там всё написано, что они должны сделать, чтобы выйти. Сколько было этих… гэтых палітвязняў, скажыце? Вот вы насчитали… у меня даже справка была (перабірае паперы на стале), перед пресс-конференцией как чувствовали помощники про этих… гэтых палітвязняў і журналістаў, якія дзе-та былі затрыманы. 4 или 5 человек было в списке у меня. А сколько их было? (Пытанне адрасавана журналістцы.) Назовите мне тогда — у нас же диалог с вами, мы ж договорились — назавіце мне палітвязняў, якія сёння выйшлі на свабоду.

АР: У нас не дыялог. Я задаю пытанне — вы адказваеце.

АЛ: А, вы не принимаете мое предложение?.. Палітвязні… Значит, могут ли они выйти на свободу — вы задали вопрос. Да, могут. При-ка… пры якіх абставінах — чытайце «Советскую Белоруссию». Я ответил на ваш вопрос? Не ответил? То есть вы не удовлетворены: я ответил, но вы не удовлетворены, да? Тогда, наверное, надо пригласить опять генерального прокурора и изложить… По законам, назвать статьи закона, при которых они могут выйти на свободу. Ну, первое — отбудут срок — выйдут. Речь идет о досрочном освобождении, так я понимаю?

АР: У тым ліку.

АЛ: А, не, дык у тым ліку или досрочно?

АР: Ці могуць палітвязні ў бліжэйшы час выйсці на волю? Тыя, хто сядзяць у турмах, вашы палітычныя праціўнікі, якія знаходзяцца ў турмах?

АЛ: Вы знаете, я там для себя палітычных праціўнікаў не бачу.

АР: Сярод іх ёсць кандыдат былы ў прэзідэнты Мікола Статкевіч.

АЛ: Ну их было 10 человек, кандыдатаў, ну и что? Дык які ён для мяне праціўнік или соперник? Он для меня не соперник. Они могут выйти: отбудут срок — выйдут. Вы хотите сказать, могут ли они досрочно? Могут. Читайте закон. Там всё написано. Если вы хотите у меня спросить, могу ли я их освободить — тоже читайте закон. В законе всё прописано. И вы об этом знаете.

Каментары101

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя2

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе4

Фрыдман: Чаму амерыканцы раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць іх на санкцыі?7

Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне1

На чацвер зноў абвешчаны аранжавы ўзровень, і ёсць трывожны званочак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць