Грамадства1919

«Пастухі, а не чэкісты»

Аляксандар Лукашэнка громіць КДБ.

Аляксандар Лукашэнка громіць КДБ.

Што стала прычынай разгромнай крытыкі КДБ, што прагучала ў чацьвер? Стужкі Макара? Скандальны напад на Зянона Ломаця на мінулым тыдні? Жаданьне аслабіць і дыскрэдытаваць структуру, якая заставалася свайго роду дзяржавай у дзяржаве ў сцэнтраванай на прэзыдэнта сыстэме? Факт застаецца фактам: Лукашэнка паддаў Камітэт зьнішчальнай крытыцы. З чэкістаў вы ператварыліся ў пастухоў, сказаў у твар кадэбістам Лукашэнка. І загадаў трансьляваць гэта на ўсю краіну.

Чуткі пра адстаўку Сухарэнкі хадзілі даўно, таму выпадак з Ломацем, напэўна, стаў толькі зручнай нагодай. "Іншых цэнтраў сілы я не пацярплю", — заявіў Аляксандар Лукашэнка кагэбістам.

Нагадаем, што ў мінулы чацьвер, роўна ў той дзень, калі КДБ трыюмфальна абвесьціла пра выкрыцьцё цэлай шпіёнскай сеткі, у Магілёве супрацоўнікі КДБ на чале з афіцэрам Рады Бясьпекі зьбілі старшыню Камітэту дзяржкантролю Зянона Ломаця. Больш за тое, яны былі пераапранутыя ў міліцыянтаў.

Выкарыстоўваючы як нагоду прадстаўленьне на пасадзе новага старшыні Камітэту, генэрал-маёра Юр’я Жадобіна, былога начальніка службы аховы прэзыдэнта, Аляксандар Лукашэнка рэзка скрытыкаваў усё кіраўніцтва КДБ. "На ніжэйшых узроўнях ёсьць сумленныя людзі, але гэта не датычыць тых, хто сядзіць у гэтай залі".

Кіраўнік дзяржавы ўскосна пацьвердзіў вэрсію пра канфлікт паміж КДБ і Міністэрствам унутраных справаў.

«Ужо сёньня на пэўных сайтах у інтэрнэце, розныя жоўтыя мэдыі мусоляць факты вашай супрацьпраўнай дзейнасьці. Гэта тычыцца і старшыні Дзяржканролю Зянона Ломаця, і іншага. Мяркую, у межах крымінальнай справы генэральны пракурор, цяперашняе кіраўніцтва КДБ і МУС разьбяруцца», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён адкрыта прызнаў «крышаваньне» камэрцыйных структураў сілавікамі і ўтойваньне інфармацыі аб карупцыі. Ён гаварыў аб тым, што працаўладкаваньне ў КДБ адбываецца паводле знаёмства і кумаўства. Ён заявіў пра няздольнасьць захоўваць сакрэты.

«Апошні час выявілася тэндэнцыя да падзеньня арганізаванасьці й дысцыпліны, а таксама да зьніжэньня ўзроўню на ўсіх кірунках дзейнасьці КДБ. У шэрагу выпадкаў гэта прывяло да адкрытых правалаў».

Ад новага старшыні КДБ Лукашэнка запатрабаваў «за год вычысьціць камітэт ад тых, хто заседзеўся».

Раней на афіцыйным узроўні заўсёды казалі, што ніякага канфлікту паміж сілавікамі няма – там проста «пазбаўляюцца ад несумленных супрацоўнікаў».

Не знайшла пацьверджаньня вэрсія, што Аляксандар Лукашэнка зьняў Сьцяпана Сухарэнку за сумнеўнае выкрыцьцё польскіх шпіёнаў. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў контравыведнікам за «гэтую цудоўную працу», аднак назваў яе ўсяго «пробліскам».

Каментары19

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць