Грамадства55

Мінадукацыі: На канстытуцыйнае права вучыцца па-беларуску ніхто не замахваецца

Як будуць аптымізаваць сетку ўстановаў адкацыі.

Міністэрства адукацыі аператыўна адрэагавала на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра павышэння настаўніцкіх заробкаў. Учора міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што сродкі на павелічэнне заробкаў настаўнікам будуць здабытыя праз аптымізацыю сеткі ўстаноў адукацыі. Сярод прапанаваных крокаў аптымізацыі — скарачэнне малакамплектных школ, вячэрніх школ і вучэбна-вытворчых камбінатаў. М

ногія малакамплектныя школы ў правінцыі — беларускія. Скарачаючы іх, вучняў будуць пераводзіць у суседнія, часта — з расейскай мовай навучання. Ці змогуць дзеці, якія адвучыліся некалькі гадоў па беларускамоўных праграмах, працягнуць адукацыю на роднай мове?

«Нічога з мовай не здарыцца.

Тыя, хто жадае размаўляць і вучыцца па-беларуску, будуць мець магчымасць рабіць гэта, —
заўпэўніла „НН“ прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі РБ Юлія Ваніна. — Аптымізацыя прадугледжвае шэраг захадаў, і скарачэнне малакамплектных школ — толькі адзін з іх».

«Ёсць школы, нават у гарадскіх раёнах, нават у Мінску, дзе ў адным класе навучаецца 19–20 вучняў, а

Кодэкс аб адукацыі Беларусі дазваляе напаўняльнасць класаў да 25 вучняў.
Падумайце, што адзін настаўнік праводзіць заняткі ў класе з 20 вучнямі, а другі — у класе з 25. Зразумела, лягчэй працаваць у першым выпадку, але стаўка ў іх аднолькавая. Таму патрэбна аптымізацыя, каб было па 25 вучняў у класе, а не 19 і ніякі не 10. Асабліва ў горадзе», — кажа Юлія Ваніна.
Павелічэнне колькасці вучняў у класах дае пэўную эканомію, аднак гэта можа адбіцца і на якасці адукацыі:
чым большы клас, тым выклікаюць, тым горшая дысцыпліна.

«Пытанне аптымізацыі навучальных устаноў у сельскай мясцовасці, дзе тры вучні на 20 кіламетраў, больш складанае. Але ж

згадзіцеся, што лепш, калі дзіця навучаецца ў школе, дзе ёсць усе настаўнікі, чым у той, дзе адзін настаўнік вядзе і матэматыку, і фізіку, і геаграфію, пры тым, што па сваёй спецыяльнасці ён увогуле філолаг», —
кажа прэс-сакратарка Мінадукацыі.

Пра замах на канстытуцыйнае права навучацца на беларускай мове, падкрэсліла Юлія Ваніна, не ідзе гаворкі:

«Нават калі дзеці з беларускамоўнага класа будуць пераведзеныя ў іншы, іх па законе павінны забяспечыць настаўнікамі, якія будуць выкладаць па-беларуску», —
кажа яна.

Канчатковы спіс малакамплектных школ, якія скароцяць, Мінадукацыі абяцае сфармаваць да лютага.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»28

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць