Па стане на 1 студзеня 2013 года парогавыя значэнні індыкатараўАб гэтым паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч 21 студзеня насацыяльна-эканамічнай бяспекі, звязаных з дзяржаўным доўгам, перавышаны не былі.
Так, знешні дзяржаўны доўг склаў 19% да ВУП пры парогавым значэнні 25%, а ўнутраны дзяржаўны доўг не перавысіў 5% у ВУП пры парогавым значэнні 20%.
Плацяжы па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу да даходаў рэспубліканскага бюджэту склалі 6% пры парогавым значэнні 10%, па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу да валютнай выручкі — 2,3% пры парогавым значэнні 10%.
Ермаловіч таксама паведаміў, што, паводле папярэдніх звестак, кансалідаваны бюджэт у 2012 годзе быў выкананы з прафіцытам у аб’ёме 2,8 трлн. рублёў (0,5% ВУП), у тым ліку рэспубліканскі бюджэт — з дэфіцытам у аб’ёме 0,7% трлн. рублёў (0,1% да ВУП), мясцовыя бюджэты — з прафіцытам 3,1 трлн. рублёў (0,6%).
Каментары