Эканоміка22

Назарбаеў абвінаваціў кланы ў нежаданні дзяліцца

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў запатрабаваў паскорыць адмену мараторыя на распрацоўку нетраў, што дзейнічаў чатыры гады, і абвінаваціў мясцовыя кланы ў спробе ўтрымаць кантроль над сыравіннымі багаццямі.

Адмяніць забарону прэзідэнт загадаў у лістападзе мінулага года, імкнучыся прыспешыць інвестыцыі ў багатую рэсурсамі найбуйнейшую краіну Цэнтральнай Азіі.

«Я даў даручэнне зняць мараторый на радовішчы, гэта трэба для прыцягнення інвестыцый у разведванне новых радовішчаў. Я ж даў дазвол… У чым рэч?» — нагадаў ён на паседжанні ўрада ў сераду.

«Колькі разоў я даручаў, і ўсе спускаецца на тармазах», — сказаў ён.

Горнапрамысловы гігант Rio Tinto і карпарацыя ENRC, якая належыць казахскім інвестарам-мільярдэрам, скардзіліся на бюракратычныя бар’еры, з якімі сутыкнуліся ў спробе атрымаць ліцэнзіі на здабычу ў Казахстане.

«Кампанія Rio Tinto сусветнага ўзроўню, гатовая інвеставаць дзясяткі мільёнаў даляраў у разведванне з нуля, два гады хадзіла па нашых інстанцыях», — паведаміў Назарбаеў.

Ён убачыў за пакутамі інвестараў меркантыльныя інтарэсы бюракратычнага пласта.

«Усе радовішчы пазахоплівалі — у асноўным чыноўнікі, іх сваякі нейкія. Трымалі як сабака на сене», — сказаў Назарбаеў і даў ураду яшчэ месяц на «канкрэтныя прапановы па кардынальным выпраўленні сітуацыі».

З набыццём незалежнасці Казахстан у 1990-я ўдастойваўся апладысментаў інвестараў дзякуючы маштабнай эканамічнай лібералізацыі па заходніх лякалах. Але з цягам часу крытыкі загаварылі і пра рызыкі сыравіннай эканомікі ў спалучэнні з нязменнасцю ўлады, што спараджае неэфектыўнасць і маштабную карупцыю.

Казахстан прыцягнуў за гады незалежнасці больш за $160 мільярдаў інвестыцый, у асноўным у нафтагазавы сектар, і валодае запасамі ўрану, якія саступаюць толькі Аўстраліі. Ён таксама найбуйнейшы ў свеце ўладальнік запасаў хрому і істотных пакладаў медзі, жалезнай руды і цынку.

Аднак з разведаных ў Казахстане запасаў металаў толькі менш за 15 працэнтаў прыпадае на прамысловую здабычу,
сведчаць афіцыйныя дадзеныя: з 282 адкрытых пакладаў золата ў распрацоўцы знаходзіцца 75, з 55 жалезарудных — 19. Казахстан прыцягнуў менш за 1% сусветных інвестыцый у распрацоўку радовішчаў металаў.

Назарбаеў сказаў, што ў Казахстане траціцца на геолагаразведку ў сярэднім $20 на квадратны кіламетр у параўнанні з $45 у суседнім Кітаі, $167 у Аўстраліі і $203 у Канадзе. «Вось: дзе мы і дзе яны», — сказаў прэзідэнт.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць