Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Стурнарас сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што пасля 2013 года курс жорсткай эканоміі Афінам больш не спатрэбіцца.
Паводле міністра, 2013 год будзе таксама апошнім, калі ў краіне будзе назірацца эканамічны спад. У 2014 годзе, паводле разлікаў Стурнараса, эканоміка краіны пачне расці.
У Грэцыі захоўваецца грамадская незадаволенасць палітыкай жорсткай эканоміі. Шмат у чым з-за гэтага Брусэль значна змякчыў тон у перамовах з Грэцыяй.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары