Здароўе88

Клятва грыпакрата: адсутнасць звестак пра грып — ад ляноты прэс-цэнтра ці інфармацыя непажадана для насельніцтва?

Грып — хвароба сезонная. Усе памятаюць паніку вакол свінога грыпу ў 2009. Інфармацыі было мала. Людзі думалі: «А ўлады хаваюць, як Чарнобыль калісьці хавалі!». І беглі ў аптэкі, і «мялі» ўсё запар. Здаецца, навучанае такім вопытам Міністэрства аховы здароўя мусіла б скарэктаваць сваю палітыку інфармавання насельніцтва, але ведамства міністра Жарко, відаць, застаецца пры думцы, што «менш ведаеш — мацней спіш».

Калі я — просты грамадзянін…

Напрыклад, я — свядомы грамадзянін РБ, асцерагаюся сезоннай эпідэміі грыпу і жадаю даведацца пра становішча на сёння, каб скарэктаваць свае паводзіны ў выпадку павышанай небяспекі: ісці адзін прыпынак да метро, а не праязджаць яго на перапоўненым тралейбусе, не забываць часцей мыць рукі, старацца лішні раз не паціскаць рукі. Я свядомы грамадзянін, бо, калі я захварэю, гэта нанясе шкоду і мне, і людзям, якія я магу патэнцыйна заразіць, і маёй краіне, яе эканомікі. Карацей, я іду за гэтымі звесткамі на сайт, як мне здаецца, найбольш кампетэнтнага ў такіх пытаннях органа — Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Там я сапраўды знаходжу нейкую інфармацыю ў выглядзе інфармацыйнага ліста «Аб захворванні на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў свеце і рэспубліцы па стане на 2013/01/28». Самы першы радок кажа нам, што ліст падрыхтаваны… «паводле звестак штотыднёвага бюлетэня EuroFlu ЕРБ СААЗ…» Выдатна!

Але калі я адкрываю ліст, мяне чакае расчараванне. Надзвычай агульнай інфармацыі па Беларусі роўна 47 словаў:
колькасць тых, што захварэлі на ВРЗ расце (такое заўжды адбываецца ў сезон ВРЗ), інтэнсіўнасць сярэдняя, знаходзіцца на перадэпідэміялагічным узроўні.
Калі шукаеце статыстычныя звесткі, дэмаграфічны склад хворых, дадзеныя па лабараторна падцверджаных выпадках грыпу, геаграфічным распаўсюджванні выпадкаў грыпу і ВРЗ па тэрыторыі Беларусі, можаце смела пакідаць сайт міністэрства і ісці на сайт www.euroflu.org — чытаць той самы штотыднёвы бюлетэнь EuroFlu,
дзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя публікуе звесткі пра грып і ВРЗ. Там вы знойдзеце нашмат больш інфармацыі пра Беларусь, зможаце праглядзець некоторыя графікі і дыяграмы. Ёсць параўнанні па сітуацыі з мінулым годам.

Самае цікавае — тое, што бюлетэнь падрыхтаваны паводле звестак па дадзеных краін-членаў СААЗ. Застаецца толькі атрымліваць бюракратычны аргазм ад кола, па якім падарожнічае інфармацыя: з Міністэрства аховы здароўя ў СААЗ, з бюлетэня СААЗ на сайт Міністэрства аховы здароўя, але ў моцна скарочаным выглядзе. Нават адзінае за апошні час маленькае паведамленне пра дынаміку росту захворвання з’явілася не на сайце Міністэрства аховы здароўя, а на адным з інфармацыйных парталаў.

Калі я — журналіст…

У выпадку, калі я раптам апынуўся журналістам і хачу даць больш шырокія звесткі па сітуацыі з грыпам і ВРЗ у Беларусі, я, зразумела, патэлефаную ў прэс-цэнтр міністэрства. Там ветлівая прэс-сакратарка дасць тэлефон галоўнага эпідэміёлага. Здаецца, аператыўную статыстыку па грыпе у сезон магчымай эпідэміі грыпа маглі б штодня перадаваць у прэс-службу, але што ж — магчыма, у Міністэрстве самы незаняты чалавек сёння — гэта менавіта галоўны эпідэміёлаг, а вось у прэс-службе акурат усе страшна, страшна загружаныя, і мы патэлефануем галоўнаму эпідэміёлагу.

Галоўны эпідэміёлаг, зразумела ж, пагаджаецца адказаць на некалькі простых пытанняў, але просіць даслаць іх факсам, каб трошкі падрыхтавацца. Потым удакладняе, што даслаць пытанні пажадана на фірмовым бланку выдання. ОК, грып — гэта такая далікатная, экстраардынарная тэма…

Прэс-сакратарка прымае факс, запісвае кантакты, кажа, што ператэлефануе. Прачакаўшы адказу ўвесь дзень, сам патэлефанаваў у прэс-службу. Ветлівая прэс-сакратарка заўпэўніла, што з лістом усё добра. Проста ён цяпер чакае подпіса намесніка міністра аховы здароўя (!).

Па стане на сёння, відаць, яшчэ не дачакаўся. І гэта зразумела, бо можна сабе ўявіць, колькі ў намесніка міністра сапраўды важных справаў, акрамя адпісак у СМІ.

Хочаш ведаць пра грып? Валі на Захад!

Тое, што ў Міністэрства аховы здароўя з грыпам «не зраслося», абурае. Але «дабіць» любога прагнага да інфармацыі чалавека могуць сайты заходніх «мінздароўяў».
Там у адкрытым доступе штотыдзень з’яўляецца інфармацыі, якая не толькі канстатуе існаванне хваробы пад назвай «грып» на планеце Зямля, але і дае вычарпальную інфармацыю пра эпідэміялагічны стан, колькасць хворых, параўнальную дынаміку, дыяграмы, тлумачэнні…

На сайце Дэпартамента аховы здароўя Злучанага Каралеўства можна знайсці штодзённыя статыстычныя звесткі па грыпе і ВРЗ. У Нямеччыне грыпу ў краіне прысвечаны агромністы сайт, які, аднак, прапануе спасылкі яшчэ на дзве крыніцы. Тое самае ў Францыічытай-зачытайся, разглядай графікі, аналізуй. Сапраўдны шок можна атрымаць ад раздзела сайта амерыканскага Цэнтра па кантролі за захворваннямі, прысвечаным грыпу — можна «завіснуць» надоўга і незаўважна напісаць дысертацыю. Пры гэтым ні колькасць хворых, ні іх дэмаграфічны склад, ні ўзровень смяротнасці не з’яўляецца таямніцай.

Заходнія гіпакраты панікі не баяцца. Наадварот, там разумеюць, што наяўнасць адкрытых звестак дапамагае людзям спланаваць сваё жыццё, камандзіроўкі, актыўнасць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць