Грамадства99

У Баранавічах аўрал: чакаюць Лукашэнку

Ажыятажная ўборка тэрыторыі каля Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання (БВБА) праходзіць у горадзе.

Рабочыя ў спешным парадку зафарбоўваюць надпісы на бачных з вуліцы гаражах, малююць нумары на найбліжэйшых дамах, змяняюць дарожныя знакі і чысцяць ад снегу дарожкі. «Лукашэнка ж прыляціць! — кажуць яны. — Рыхтуем пляцоўку…»

Па чутках, што ўпарта цыркулююць у горадзе, прэзідэнта чакаюць у Баранавічах 12 лютага. Пра свой прыезд на БВБА ў пачатку гэтага года Лукашэнка заявіў яшчэ ў канцы 2012-га.

«Грандыёзная ўборка пачалася яшчэ ўчора. Што тут чынілася! Снег амаль увесь дзень прыбіралі, машыны міліцыі туды-сюды ездзілі… Суседкі думалі, можа, міністр лёгкай прамысловасці прыехаў», — кажа пажылая жыхарка пасёлка.

Дворнікі спантаннай генеральнай уборцы не дзівяцца: «Нядаўна Мясніковіч прыязджаў, ведаеце ж? — азіраецца на БВБА пажылы мужчына ў патрапанай бясколернай спяцоўцы. — Тады таксама вуліцу ачышчалі ад снегу. Нам, дарэчы, не хапае рук, не спраўляемся з усім адразу. Прыходзьце з намі працаваць».

Спешна мяняюць цэлыя, хоць і выцвілыя, знакі на новенькія каля канцавога прыпынку.

«Лукашэнка ж прыляціць, на аўтобусным прыпынку прызямліцца. Вунь рыхтуюць верталётную пляцоўку.
А нам сказалі знакі памяняць — мы мяняем. Хоць быццам бы вясной павінныя былі, цяпер нязручна», — заўважыў дарожнік.

Непадалёк ад прыпынку абразаюць галінкі высокіх дрэваў і заціраюць брудна-цёмнай сумессю яркія надпісы на гаражах. Насупраць прыпынку на дамах малююць нумары.

Прыхарошванні заўважаюць жыхары пасёлка. Але самыя смелыя здагадкі пра прычыну такой бурнай працы не ідуць далей за міністраў.

«Так ужо старанна снег прыбіраюць! Можа, які міністр да нас прыедзе, пытанні задасць. Я б што-небудзь спытала», — кажа пенсіянерка, якая прадае гародніну на міні-рынку. Яе суседка тут жа ўспамінае: «Чула, Мясніковіч у адной работніцы спытаў, якая, маўляў, у вас зарплата, ну, яна сумленна і адказала, што два мільёны… Мясніковіч абурыўся трошкі, а калі з’ехаў, кажуць, лаялі яе. Зразумела? Лепш пытанняў не задаваць».

Адміністрацыйны будынак БВБА звонку пакуль не фарбуюць. Затое на шэрым маркотным фоне з’явіліся ярка-сінія плакаты. Парадны ўваход упрыгожыў рэкламны слоган на расійскай мове, а на выхадзе за плотам бачны слоган на беларускай для сваіх.

Работнікі да вонкавых змен на прадпрыемстве паставіліся абыякава, чакаючы перамен унутраных. «У нас на БВБА ўжо паўгода мяняюць вокны, дзверы, рамантуюць прыбіральні, — пералічыла працаўніца Алена. — Але нас, работнікаў, хвалюе не рамонт, а павышэнне зарплаты. Абяцалі нам праз год сярэдні заробак па прадпрыемстве ў тысячу даляраў, але пакуль ніякіх прасоўванняў мы не бачым».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць