На зброевай вытворчасці кампаніі «А+А» ў расійскай Туле на праспекце Леніна прагрымеў магутны выбух, які перарос у моцны пажар.

У выніку надзвычайнага здарэння загінулі як мінімум два чалавекі.
Паводле інфармацыі МНС, агонь ахапіў плошчу на 250 квадратных метраў. Сітуацыю на месцы ўскладняе дэтанацыя боепрыпасаў, якая пачалася ўнутры палаючага будынка кампаніі, што займаецца вытворчасцю зброі і набояў.
Ратавальнікам давялося нават прыпыняць тушэнне пажару.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары