Свет88

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў іх цвяроза ацаніць рэальную сітуацыю на фронце і не станавіцца ахвярамі. «Вам навязваюць нявыгадную здзелку».

Паводле слоў кіраўніка Альянсу, расійскае камандаванне фактычна адпраўляе сваіх салдат на забойства.

«Вам навязваюць нявыгадную здзелку. Мужчыны накшталт вас, якія ўступаюць у бой, не будуць праходзіць навучанне. Рыштунак, які яны дадуць вам, будзе няякасным. Ёсць вельмі высокі шанец, што вы памраце або будзеце параненыя, пакуль знаходзіцеся там. І ёсць імавернасць, што калі вас параняць, вас пакінуць пакутаваць у гразі і паміраць. Таму, калі мы гаворым пра дзясяткі тысяч расійскіх загінулых, гэта не абстракцыя. Гэта, верагодна, будзеце вы», — сказаў Марк Рутэ.

Гэтая заява прагучала на фоне працяглых спроб расійскага боку папаўняць шэрагі свайго войска новымі кантрактнікамі і мабілізаванымі для працягу баявых дзеянняў.

Днямі брытанская разведка заявіла, што на вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат.

Раней заходнія аналітыкі ацэньвалі колькасць загінулых на вайне расійскіх салдат і афіцэраў на 325 000 чалавек. 

Такія падлікі па стане на студзень 2026 года прыводзіў Цэнтр міжнародных і стратэгічных даследаванняў.

Агульныя ж страты Узброеных сіл РФ ва Украіне, паводле яго даных, дасягнулі 1,198 млн чалавек.

Каментары8

  • Цім Рэндэлл
    03.06.2026
    такія да...бы кіруюць НАТО 😂🐑🐱

    [Зрэдагавана]
  • Кловун
    03.06.2026
    З жорсткім зваротам? Яшчэ адзін жэстачайшы?
    Увогуле страта ўсялякай рэчаіснасці!
  • Sha
    03.06.2026
    Лепш бы больш зброі даў ЗСУ каб яны лепш давялі усе гэта да расейскіх акупантаў, забойцаў і злачынцаў.

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць