Свет

Абама дае імігрантам восем гадоў на легалізацыю

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы распрацавала законапраект, які дазваляе нелегальным імігрантам набыць законны статус на працягу васьмі гадоў, калі яны вывучаць мову і будуць выконваць шэраг іншых патрабаванняў.

Чарнавік дакумента чыноўнік з Белага Дома перадаў у распараджэнні газеты USA Today на ўмовах ананімнасці.

Акрамя таго, законапраект дасць магчымасць нелегальным імігрантам, якія знаходзяцца ў ЗША, падаваць на нядаўні тып візы «Lawful Prospective Immigrant» («У будучыні законны імігрант») і дасць ім большы доступ да страхавога фонду.

Прэтэндаваць на законны статус, згодна з дакументам, змогуць не толькі самі прыезджыя, але і іх законныя жонкі і дзеці.

Для таго каб атрымаць візу новага тыпу і ўзаконіць сваё знаходжанне ў ЗША, імігранты павінны будуць прайсці праверку на крымінальнае мінулае, даць біяметрычную інфармацыю і заплаціць пошліну.

Віза, калі яны яе атрымаюць, дасць права знаходзіцца і працаваць у ЗША на працягу чатырох гадоў, пакідаючы краіну на кароткі тэрмін. Па заканчэнні гэтага тэрміну імігранты змогуць зноў падаць дакументы і падоўжыць візу.

Згодна з законапраектам, прэтэндаваць на чатырохгадовую візу змогуць у тым ліку тыя імігранты, якія чакаюць дэпартацыі. З праграмы па легалізацыі, тым не менш, выключаць тых, хто быў прысуджаны да аднаго году турмы або больш за адно злачынства або ў суме да 90 дзён і больш за тры розныя парушэнні, а таксама тыя, хто за мяжой здзейсніў правіну, якая, калі б яна была здзейснена ў ЗША, пагражала дэпартацыяй.

Праз восем гадоў імігранты, паводле гэтай праграмы, змогуць падаць дакументы на грын-карту.
Каб атрымаць яе, ім прыйдзецца вывучыць англійскую мову і гісторыю ЗША і заплаціць падаткі. Затым яны змогуць прэтэндаваць на грамадзянства.

Каментары

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць