Міністэрства аховы здароўя Расіі зацвердзіла новы парадак дыспансерызацыі школьнікаў, пры якім дзяцей з 10 гадоў будуць тэставаць на курэнне. Дзіця будзе здаваць аналізы выдыханага паветра і крыві на выяўленне вокісу вугляроду і карбаксігемаглабіна.
Агляды 26,7 млн дзяцей абыйдуцца бюджэту прыкладна ў 1 млрд даляраў, такім чынам, кошт абследаванняў для аднаго дзіцяці складзе 43 даляры.
Як адзначае выданне, такія спосабы з’яўляюцца не самай эфектыўнай праверкай дзяцей на курэнне.У прыватнасці, вызначэнне ўзроўню вокісу вугляроду дапаможа толькі ў тым выпадку, калі школьнік пакурыў непасрэдна перад працэдурай. Акрамя таго, аналізы могуць выявіць утрыманне шкодных рэчываў нават у выпадку пасіўнага курэння.
Настаўнікі, у сваю чаргу, упэўнены, што складаныя аналізы і не патрэбныя, бо педагогі і так ведаюць, хто ў іх класе паліць.Аднак уздзейнічаць нейкім чынам на школьніка выкладчыкі ўсё роўна не могуць.
Для такіх мэтаў патрэбныя псіхолагі, але іх не хапае.
Каментары