Нерухомасць22

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары

Сярэдняя цана квадрата ў Мінску па прапановах амаль дасягнула $2500. Спыталі ў рыэлтараў, чаго чакаць далей. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Цэны на рэкордным узроўні

За год цэны ў сталіцы выраслі на 30%. Па прапановах кошт квадрата на сярэдзіну верасня ўжо складае $2499.

У параўнанні з 2022‑м — пачаткам 2023 года цэны на кватэры ў Мінску выраслі прыблізна ў два разы: з $1150—1250 да амаль $2500. 

Скрыншот: realt.by

Што да рэальных здзелак, то метр у Мінску дасягнуў амаль $2295.

І даражэе нерухомасць не толькі ў сталіцы. У Брэсце, які з'яўляецца самым дарагім абласным цэнтрам, за апошні год цэны выраслі на 27% — да $1378 па прапановах. У Гродне, лідары па колькасці здзелак сярод абласных цэнтраў, — на 20%, да $1233. Нават у Віцебску — самым танным абласным цэнтры — за метр у сярэднім просяць ужо $1047. 

Цэны растуць, а што са здзелкамі?

Пры гэтым зніжаецца колькасць здзелак, што само па сабе яшчэ не абавязкова азначае набліжэнне перыяду змяншэння цэн.

Але рыэлтары, з якімі нам удалося паразмаўляць, адзначаюць, што рынак не такі ўжо актыўны, як быў яшчэ адносна нядаўна.

Рынак у стагнацыі

«Месяцы два рынак знаходзіцца ў стагнацыі, попыт адчувальна прасеў, хоць продажы, канечне, ёсць», — адзначыў адзін са спецыялістаў.

Эксперт адзначае, што большасць здзелак адбываецца з выкарыстаннем крэдытаў. А попыт найбольш заўважна знізіўся па дарагіх аб'ектах.

І паколькі прасядае не толькі беларускі рубель адносна даляра і еўра, але і расійскі рубель, то і без таго невялікі попыт на кватэры з боку расіян таксама зменшыўся.

У цэлым жа, на думку рыэлтара, квадрат у Мінску цяпер знаходзіцца на піку. Прычын, чаму цэны мусяць працягваць расці папярэднімі тэмпамі, ён не бачыць.

«У жніўні попыт быў меншы, чым у ліпені. Рубель пачаў таннець, і адпаведна частка пакупнікоў затаілася», — тлумачыць суразмоўца.

Пры гэтым абвалу цэн ён таксама не прагназуе. Маўляў, калі прасіць за кватэру адэкватную рыначную цану, то за месяц-два можна знайсці пакупніка. Натуральна, калі гаворка ідзе пра сярэдні цэнавы сегмент.

Агулам цяперашні час ён называе добрым для тых, хто хоча прадаць кватэру, бо квадрат каштуе дорага, як ніколі раней, і людзі гатовыя за яго плаціць. Што да прагнозаў, то рыэлтар схіляецца да таго, што найбліжэйшым часам сітуацыя з цэнамі будзе заставацца больш-менш стабільнай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Два тыдні на прыцэнку

Іншы спецыяліст з Мінска таксама адзначае, што калі за кватэру прасіць адэкватныя грошы, то прадаць яе можна даволі хутка.

«Іншая справа, што ёсць нямала людзей, якія, назіраючы за ростам цэн, пачынаюць выстаўляць кватэры па відавочна завышаных цэнах», — тлумачыць ён і дадае, што ў такіх выпадках прапануе кліентам выставіць кватэру тыдні на два па іх цане, і калі будзе відавочна, што попыт з такой цаной нулявы, то пачынаць рухацца ў бок зніжэння.

На думку рыэлтара, чакаць, што цэны працягнуць расці, як гэта было ў папярэднія гады, дакладна не варта.

«Мінулым і пазамінулым летам здзелак было больш. І ўжо цяпер ёсць пэўнае дадатковае прасяданне попыту, бо цэны і без таго высокія, а ў дадатак трошкі падаражэў даляр, таму ў рублях яны выраслі яшчэ вышэй», — дадае эксперт.

Пры гэтым рыэлтар не выключае, што нейкае невялікае падаражэнне можа працягнуцца.

«Але дакладна не будзе такога росту, як быў летась ці пазалетась», — лічыць спецыяліст.

Што ў рэгіёнах?

Рыэлтарка з Гродна адзначыла, што сітуацыя, якая назіраецца гэтым летам, адрозніваецца ад мінулагодняй.

«Калі летась са студзеня цэны пайшлі імкліва расці, то магло быць так, што пасля выстаўлення кватэры даводзілася падымаць цану праз высокі попыт. І людзі нярэдка прадавалі кватэры прыкметна даражэй, чым планавалася. Цяпер такога няма. Хутчэй наадварот — часам даводзіцца пераацэньваць кватэру, бо яна не прадаецца», — кажа спецыялістка.

Стандартным жа тэрмінам продажу кватэры яна называе 1—3 месяцы. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Частка прадаўцоў выстаўляе кватэру на продаж з разлікам: калі па добрай цане забяруць, то прадам, а калі не — то не. Зрэдку такое выстрэльвае, але гэта хутчэй выключэнне. Сёлета мы ўжо не назіраем такой сітуацыі, калі праз імклівы рост цэн людзі спяшаюцца набыць кватэру хутка — бо асцерагаюцца, што праз месяц цана вырасце яшчэ больш і замест двухпакаёўкі давядзецца купляць аднапакаёўку», — кажа рыэлтарка.

У Брэсце ўсё стабільна?

Брэсцкая рыэлтарка сцвярджае, што попыт на кватэры ў Брэсце стабільны, як і цэны.

«Цэны цяпер высокія, кватэры прадаюцца, таму час для продажу цяпер добры», — лічыць спецыялістка.

Выстаўляць цэны па версе рынку рыэлтарка раіць толькі тады, калі чалавек не спяшаецца з продажам.

«Калі кватэра ў добрым месцы і яна доўга не прадаецца, то гэта значыць, што цана завысокая, бо па адэкватным кошце кватэры прадаюцца нармальна», — запэўніла рыэлтарка.

Каментары2

  • UFO
    16.09.2026
    Які сэнс слухаць тых рыэлтараў паводле тых перспектыў цэн на квадраты, калі ў Беларусі няма рынку нерухомасці? Дзяржава кантралюе ўсё: і попыт праз крэдыты, і цэны праз "сваіх" забудоўшчыка ў і рэгуляванне. Тым больш, кватэры, гэта адзін з галоўных сродкаў заахвоціць і ўзнагародзіць прыслужнікаў.
    А аналітыку кшталту «Калі кватэра ў добрым месцы і яна доўга не прадаецца, то гэта значыць, што цана завысокая» я ад любой бабкі пад пад'ездам магу пачуць.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся41

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся41

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць