Свет2121

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?

Нямецкая пракуратура выставіла абвінавачанне меркаванай расійскай шпіёнцы. Ёй пагражае 10 гадоў турмы.

Ілону В. падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. Фота Bild.de

Расследаванне справы Ілоны В., падазраванай у шпіянажы на карысць Расіі, падышло да канца, піша нямецкае выданне «Більд». Федэральная пракуратура Германіі выставіла PR-спецыялістцы нямецка-украінскага паходжання абвінавачанне ў «агентурнай дзейнасці ў інтарэсах разведкі» Расіі. Суд пройдзе ў Берліне.

Гэты выпадак выклікаў шырокі рэзананс па ўсёй Германіі. На Ілону В. надзелі кайданкі ў студзені ў Берліне. Следчыя абвінавачваюць яе ў тым, што яна збірала інфармацыю для расійскага ГРУ і наладжвала кантакты ў палітычных колах і колах, звязаных з бяспекай.

Ілона В. падбіралася не толькі да асяродкаў расійскай эміграцыі, але і да цэнтраў улады Германіі. На германа-ўкраінскім форуме ў снежні 2025 года ёй удалося апынуцца ўсяго за некалькі метраў ад канцлера Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пакуль яны сядзелі ў першым радзе, Ілона В. заняла месца проста за імі і здымала.

У той момант нямецкая контрразведка, мусіць, ужо даўно трымала яе ў полі зроку.

Ілону В. падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. Фота Bild.de

Паводле даных следства, Ілона В. не пазней за кастрычнік 2023 года ўжо працавала на супрацоўніка расійскай спецслужбы пры пасольстве ў Берліне. Яна інфармавала яго пра мерапрыемствы высокага ўзроўню і ў некаторых выпадках забяспечвала яму доступ да важных сустрэч, каб той мог сам завязаць кантакты ў палітычных колах. Акрамя таго, яна звярталася да супрацоўнікаў міністэрства абароны і здабывала інфармацыю пра нямецкую прамысловасць.

Паводле інфармацыі «Більд», у Ілоны В. быў пропуск у Бундэстаг, і яна наведвала мерапрыемствы міністэрстваў, пасольстваў і палітычных арганізацый. На фатаграфіях яе, у прыватнасці, можна ўбачыць на даху Міністэрства замежных спраў.

Ілоне В. удавалася гэта ў тым ліку таму, што яна была старшынёй Федэральнага аб'яднання бінацыянальных таварыстваў (BBG). Афіцыйна аб'яднанне выступае за міжнародны абмен і ўзаемаразуменне паміж народамі.

Калі суд пацвердзіць абвінавачанні, падазраванай агентцы пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары21

  • 09082020
    14.09.2026
    Розныя трапляюцца, трэба адлоўліваць.
  • Фраў Б
    14.09.2026
    Няхай яшчэ адловяць і пасадзяць на нары "фраў А.".
  • Юзік
    14.09.2026
    каментар афд: паглядзіце на яе, якая ж яна агент, ў яе нават няма кабрыялета, каб уякаць ад пагоні

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць