Афіша66

Прэзентацыя фератрона XVIII стагоддзя — 4 сакавіка

4 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага двухбаковага вынаснога абраза (фератрона) XVIII ст. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
.

Фератрон — у каталіцкіх і ўніяцкіх храмах вынасны абраз або скульптура, якія выкарыстоўваліся падчас працэсій. Жывапісныя выявы ў фератроне размяшчаліся з абодвух бакоў, як правіла, у прыгожа аздобленым разьбяным картушы, які мацаваўся на спецыяльным невысокім століку. Акрамя сваёй «працэсійнай» функцыі, у храме фератрон выконваў ролю бакавога алтара. Гэта, а таксама багатая разьбяная аздоба адрозніваюць яго ад вынасных абразоў праваслаўных цэркваў. Звычайна адна з выяваў фератрона адпавядала вобразу святога або біблейскаму сюжэту, у гонар якога быў асвечаны храм.

На прэзентуемым фератроне да драўлянага разьбянога картуша з аднаго боку прымацавана жывапісная, напісаная на палатне алейнымі фарбамі, выява Хрыста, з другога — Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй святым Дамінікам і Розай Лімскай. Апошнія, у адпаведнасці з прынятай іканаграфіяй, прадстаўлены чорна-белай вопратцы дамініканаў.

У фонды Нацыянальнага гістарычнага музея фератрон патрапіў у 1971 г. у выніку экспедыцыі. Аднак з-за дрэннага стану ніколі не экспанаваўся. У 2012 г. дзякуючы калектыву рэстаўратараў ААТ «Белрэстаўрацыя» на чале з У. С. Нікіціным атрымаў другое жыццё. На прэзентацыі дадзены помнік гісторыі, культуры і мастацтва паўстае перад наведвальнікамі музея ўпершыню

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць