Культура7373

Лявону Баршчэўскаму — 55 гадоў

Сёння святкуе сваё 55-годдзе філолаг, перакладчык, педагог і грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі.

Адзін з удзельнікаў барацьбы за незалежнасць, ён так узгадваў пра 1991 год: «Нічога не ўпала з неба. Грамадская думка была падрыхтаваная. І гісторыя ўсё падрыхтавала. І раней змагаліся людзі за лепшае жыццё, за тое, каб быць самастойнымі, можа, не да канца гэта ўсведамляючы, — у войнах папярэдніх. І бацькі БНР — яны марылі пра гэта, змагаліся за гэта. Ну, а

нашаму пакаленню ўдалося больш».

Лявон Баршчэўскі нарадзіўся ў Полацку ў 1958 годзе. Пасля сканчэння Лінгвістычнага ўніверсітэта працаваў у Полацку й Наваполацку.

У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам з Сяргеем Шупам стварыў у Мінску клуб маладых перакладнікаў «Вавілон». Клуб згуртаваў беларусафілаў, якія імкнуліся шляхам перакладаў аднавіць правы і статус нацыянальнай мовы.

Як перакладнік, Баршчэўскі пераклаў Брэхта, Бёля, Кафку, Шылера, Гётэ. Пераклаў трагедыі Эсхіла, Сафокла, Еўрыпіда, камедыі Арыстафана, Менандра, аповесці Астрыд Ліндгрэн і Яраслава Івашкевіч, паэмы Эдгара Алана По і Галчынскага, трактат Імануіла Канта, п’есы Бэкета, Дзюрэнмата, Гаўла, Мрожака, кнігі нямецкіх гісторыкаў Р.Лінднэра («Гісторыкі і ўлада») і Б.К’яры («Штодзённасць за лініяй фронту») ды дзясяткаў іншых аўтараў з розных моваў.

Баршчэўскі — аўтар кніг папулярных нарысаў «Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму» (2003) і «Беларуская літаратура і свет» (2006; разам з П.Васючэнкам і М. Тычынам).

У 1990 яго абіраюць дэпутатам ад Наваполацка і ён далучаецца да фракцыі Народнага Фронту.
З 1995 года ён намеснік старшыні Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», у 1996–1999 гадах — выконваў абавязкі старшыні партыі пасля эміграцыі Зянона Пазняка. У 2007–2009 гадах ён ізноў стае старшынёй і спрабуе паяднаць арганізацыю, якую скаланалі новыя канфлікты пакаленняў.

Аднак галоўнай справай свайго жыцця Лявон Баршчэўскі лічыць заснавальніцтва і выкладанне ў Ліцэі імя Якуба Коласа — пілотнай установе якаснай беларускамоўнай адукацыі.
Доўгія гады ён займае ў ёй пасаду намесніка дырэктара, у тым ліку ў нервовыя гады пасля афіцыйнага закрыцця Ліцэя ўладамі ў 2003.

«Наша Ніва» віншуе яго з народзінамі і заклікае чытачоў далучацца да віншаванняў.

Песні ў перакладах Лявона Баршчэўскага.

Каментары73

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць