Культура

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

У Варшаве ўжо тры гады існуе беларускамоўная праваслаўная супольнасць — грамада пры капліцы Святога Рыгора Перадзэ. Служаць у прыходзе ў тым ліку па-беларуску. Цяпер хор супольнасці запісаў усю велікодную ютрань і часткова святочную літургію.

Паслухаць спевы і атрымаць доступ да нотаў можна тут.

Грамада збірае грошы на далейшыя запісы. Хочуць выдаць нотныя зборнікі для беларускамоўных літургій Святога Яна Залатавуснага і Святога Васіля Вялікага, а таксама зрабіць аўдыязапіс Боскай літургіі па-беларуску.

Усе матэрыялы супольнасць пры капліцы Святога Рыгора Перадзэ выкладае ў агульны доступ.

Капліца месціцца на вуліцы Леляхоўскай, 5, гэта на Ахоце (Lelechowska, 5).

У капліцы Святога Георгія Перадзэ, пры якой існуе супольнасць праваслаўных беларусаў. Фота Wikimedia Commons

Святы Рыгор Перадзэ быў выбітным грузінскім багасловам і гісторыкам грузінскага паходжання, які з 1933 года працаваў у Польшчы на кафедры праваслаўнай тэалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1942 годзе яго арыштавалі, ён загінуў у канцлагеры Аўшвіц. У 1995 годзе Грузінская праваслаўная царква кананізавала яго.

Падтрымаць справу грашыма можна тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць