Свет1818

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць

У расійскім Томску дэмантавалі «Камень Смутку» і іншыя мемарыялы ахвярам палітычных рэпрэсій. Знішчэнне помнікаў наўпрост закранае і гісторыю Беларусі: сярод высланых у Сібір палякаў была вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель, а таксама этнічных беларусаў, якіх НКУС прымушаў запісвацца палякамі для выканання рэпрэсіўных планаў.

«Камень Смутку» ў томскім скверы Памяці да знішчэння. Фота: vtomske.ru

У Скверы Памяці рабочыя прыбралі камяні, усталяваныя ў гонар рэпрэсаваных літоўцаў, латышоў, палякаў, эстонцаў і калмыкаў. Тэрыторыю абнеслі плотам і пачалі фактычны дэмантаж усяго сквера, уключаючы лаўкі і ліхтары.

Мэрыя Томска патлумачыла знішчэнне мемарыяльнага комплексу «пагрозай абвальвання гаража», які знаходзіцца на схіле яра за паўсотні метраў ад помнікаў. Чыноўнікі заявілі, што малыя архітэктурныя формы перададзеныя на «адказнае захоўванне», пакуль не будзе распрацаваны праект умацавання схілу. Аднак неўзабаве адміністрацыя выдаліла гэты тлумачальны пост са свайго тэлеграм-канала. Па словах відавочцаў, цяпер агароджаную тэрыторыю ахоўвае паліцыя, якая забараняе мінакам рабіць фатаграфіі.

Адлегласць ад «Камня Смутку» да гаражоў, абвальванне якіх было заяўлена мясцовымі ўладамі як прычына дэмантажу ўсяго мемарыяльнага комплексу. Фота з сацсетак
Месца мемарыяла пасля яго зносу. Фота: 7х7

Былая палітзняволеная і экс-кіраўніца штаба Навальнага ў Томску Ксенія Фадзеева нагадала, што Сквер Памяці — гэта тэрыторыя былой турмы НКУС. Падчас раскопак там былі знойдзеныя ямы, характэрныя для брацкіх магіл.

Фадзеева назвала дэмантаж спробай сцерці памяць пра злачынствы савецкай улады, якая ажыццяўляецца «прамымі спадчыннікамі катаў мінулага». Мемарыял і закладны камень знаходзіліся на гэтым месцы з 1989 і 1992 гадоў адпаведна і ствараліся на ахвяраванні грамадзян.

Помнік памяці палякаў — ахвярам сталінскіх рэпрэсій, размешчаны ў скверы Памяці, неаднаразова падвяргаўся вандалізму, а цяпер знесены разам з іншымі помнікамі. Фота: Яндэкс Карты

Знішчаны польскі мемарыял цесна звязаны з падзеямі ў Беларусі. У 1930‑я гады, а пазней і ў 1940—1941 гадах пасля далучэння Заходняй Беларусі, дзясяткі тысяч мясцовых палякаў былі гвалтоўна дэпартаваныя ў Сібір і Казахстан.

Акрамя таго, помнік прысвечаны ахвярам так званай «польскай аперацыі» НКУС 1937—1938 гадоў — самай маштабнай з нацыянальных аперацый Вялікага тэрору.

Як сведчаць архіўныя дакументы, падчас яе правядзення следчыя масава прымушалі арыштаваных беларусаў, рускіх і ўкраінцаў ілжыва прызнавацца ў тым, што яны з'яўляюцца палякамі. Гэта рабілася выключна для таго, каб выканаць спушчаныя зверху квоты на рэпрэсіі па нацыянальнай прыкмеце.

Месца мемарыяла пасля яго зносу. Фота: «Говорит НеМосква»
Месца мемарыяла пасля яго зносу. Фота: «Говорит НеМосква»

Дэмантаж у Томску з'яўляецца часткай агульнарасійскай тэндэнцыі па знішчэнні гістарычнай памяці аб рэпрэсіях. Працэс ідзе адначасова ў дзясятках рэгіёнаў Расіі: помнікі палякам і літоўцам раней зніклі ў Іркуцкай, Свярдлоўскай абласцях, Карэліі, Якуціі, Пермскім краі і Рэспубліцы Комі. Мясцовыя ўлады часцей за ўсё спасылаюцца на невядомых вандалаў або «незаконную ўстаноўку» шыльдаў.

На мінулым тыдні ў Маскве была дэмантаваная экспазіцыя Музея гісторыі ГУЛАГа. У Смаленскай вобласці, на тэрыторыі мемарыяла «Катынь» (месцы масавага расстрэлу польскіх афіцэраў супрацоўнікамі НКУС), расійскія ўлады адкрылі перасоўную выставу «Дзесяць стагоддзяў польскай русафобіі». Адначасова з гэтым дэпутаты Дзярждумы выступаюць з ініцыятывамі прыбраць Салавецкі камень з Лубянскай плошчы ў сталіцы Расіі.

Каментары18

  • Суповой пакетик
    19.04.2026
    И не хочется верить собственным глазам (и тем более - смотреть этими глазами на происходящее), но по всем приметам готовится очредной тридцать седьмой, не тем он будь помянут, год. Как раз к столетию того, прошедшего...
  • политзек
    19.04.2026
    вся власть из потомков стукачей, палачей и вертухаев..
    им эти памятники как кость в горле.
  • удакладненне
    19.04.2026
    Спадар, нашчадкі саветаў, тых, якія хацелі пабудаваць камунізм.

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць