Грамадства88

Рагачоўская раёнка адсудзіла 3 мільёны рублёў за перадрук іх артыкулаў у інтэрнэце

Незалежны сайт працягвае перастаўляць артыкулы, але цяпер з гіперспасылкамі.

У Рагачове разгарэўся сапраўдны медыйны скандал.

Раённы суд горада вынес рашэнне аштрафаваць адміністратара сайта vrogacheve.ru Дзяніса Дашкевіча за незаконны перадрук матэрыялаў газеты «Свабоднае слова».
Гэта першая ў краіне справа, калі раённая газета ўступіла ў барацьбу за свае аўтарскія правы і выйграла.

Сайт vrogacheve.ru пачаў перадрукоўваць матэрыялы раённай газеты «Свабоднае слова», не ўказваючы спасылак на крыніцы. Газета звярнулася ў суд, спрабуючы абараніць свае аўтарскія правы.

Пасля рашэння суда аштрафаваць адміністратара сайта на 3 мільёны перадрукі матэрыялаў працягваюцца, праўда, ужо са спасылкамі.

«Свабоднае слова» лічыць, што адміністратар сайта хацеў «раскруціць свой праект». Галоўны рэдактар ​​газеты Андрэй Шышкін пракаментаваў справу так: «Зараз Дашкевіч працягвае браць нашы матэрыялы. Не ў такіх колькасцях. Калі мы захочам, можам падаць зноў у суд, але гэтая судовая цяганіна моцна адцягвае ад рэдакцыйнай працы».

Адміністратар сайта лічыць, што раённая газета, як былы інфармацыйны манапаліст, так адрэагавала на з’яўленне незалежнага рэсурсу. Ды і наогул, на думку яго стваральніка, сайт арганізаваны як народны форум, дзе любы можа апублікаваць сваю навіну. Рашэнне суда Дзяніс таксама не лічыць аб’ектыўным:

«Я не разумею, чаму я павінен плаціць штраф за тое, што выкарыстаў зводку з раённай паліклінікі, якая з’яўляецца агульнадаступнай інфармацыяй. Зараз я таксама бяру матэрыялы, але стаўлю спасылку».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць