Грамадства22

Дзень Волі ў Лынтупах

Грамадскія актывісты з усёй Віцебскай вобласці — Віцебска, Наваполацка, Оршы, Паставаў, Глыбокага, Германавічаў — сабраліся 23 сакавіка, каб ускласці кветкі і запаліць знічы ля помніка ўдзельнікам вызвольнага паўстання 1863 года ў вёсцы Свірдуны, што ля Лынтупаў Пастаўскага раёна.

Гэткім чынам былі ўшанаваныя дзве даты — 95-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-я гадавіна паўстання Каліноўскага.

Лынтупскі фермер Уладзімір Іванковіч, які апякуецца помнікамі навокал свайго мястэчка, распавёў пра гісторыю пахавання.

Паўстанцы загінулі ў баі з расійскімі войскамі ў чэрвені 1863 года.
У 1930-я гады іх магілы расшукаў ксёндз і перапахаваў пад крыжам у вёсцы Свірдуны. Пры Саветах магіла зарасла хмызнякамі, і дзякуючы гэтаму захавалася магільная пліта.

Грамадскі дзеяч з Аршаншчыны Юры Нагорны прачытаў «Ліст з-пад шыбеніцы». Затым памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Падчас мерапрыемства быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску7

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

Apple выпусціць першы воданепранікальны айпад

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў4

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску7

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць