«Ізвестія»: Лукашэнкаўцы гатовыя прадаць МЗКЦ, але перабіраюць, каму
У якасці партнёра беларусы хочуць бачыць не КамАЗ, а «Канцэрн СПА
Прынцыповая згода аб продажы расійскаму боку кантрольнага пакета акцый ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (МЗКЦ) была дасягнутая ў сакавіку на сустрэчы
— Такое пагадненне дасягнутае, і аб ім ужо праінфармаваны расійскі кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, — расказала крыніца ва ўрадзе. Паводле яе словаў, адзіным спрэчным момантам пакуль застаецца кандыдатура пакупніка. Беларусь не хоча прадаваць мінскае прадпрыемства КамАЗу або «Уралвагонзаводу», вытворцам аналагічнай прадукцыі. Але менавіта такі варыянт прапануе расійскі бок.
Як заявіла крыніца, блізкая да перамоваў, у якасці пакупнікоў беларусы хацелі б бачыць «Канцэрн СПА
Прадукцыя МЗКЦ шырока выкарыстоўваецца ў расійскай ваеннай прамысловасці.Так, беларускі завод пастаўляе для расійскай абаронкі шасі для
Але ўвосень Міністэрства абароны РФ планавала вырашыць пытанне па пераводзе сістэм узбраенняў расійскай арміі на шасі айчыннай вытворчасці. Папярэдне быў абраны Бранскі аўтамабільны завод (БАЗ), куды планавалася перакінуць з МЗКЦ большую частку заказаў на спецыяльныя колавыя шасі, перш за ўсё для такіх сістэм, як АТРК «Іскандэр» і РСЗА.
Акрамя таго МАЗаўскія машыны меркавалася замяніць тэхнікай, што выпускаецца БАЗам і КАМАЗам.
Аднак, паводле ацэнак высокапастаўленай крыніцы «Ізвестій» у Мінабароны, замяніць мінскія цягачы адразу не атрымаецца: прадукцыя бранскага завода адносіцца да больш лёгкай вагавай катэгорыі — да 40 т, а прадукцыя КАМАЗа яшчэ знаходзіцца на стадыі эксперыментальных узораў. Дастаткова шмат прэтэнзій і да грузавікоў КАМАЗа, што пастаўляюцца ў войскі: масавая вытворчасць пакуль не належнай якасці, кажа суразмоўца газеты.
Як адзначае
Пры гэтым Дзмітрый Абзалаў нагадвае, што КАМАЗ — самы эфектыўны аўтазавод у Расіі на сённяшні дзень: ён мае стабільны рынак збыту і атрымлівае прыбытак без удзелу дзяржінвестыцый.
Крыніца ва ўрадзе адзначыла, што хутчэй за ўсё расійскім чыноўнікам удасца ўгаварыць беларускіх калегаў прыняць прапанову КАМАЗа.
— Тым больш што ў сакавіку стварэнне
Тады ж міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў заяўляў, што ўжо да сярэдзіны красавіка бакі павінныя вызначыць схему кіравання холдынгам.
— Гэта будзе асобная кіроўная кампанія, якая павінная ўзяць на сябе функцыі кіравання двума вытворчымі аб’яднаннямі КАМАЗа і МАЗа, — сказаў міністр.
Каментары