Меркаванні8888

Літоўцаў насцярожылі бел-чырвона-белыя сцягі на вежы Гедыміна

Найбольшая літоўская газета апублікавала артыкул з гэтай нагоды.

Літоўцы ўсё яшчэ пабойваюцца беларускіх прэтэнзій на спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і Вільню. Хоць Літва паслядоўна падтрымлівае змаганне беларускай апазіцыі за незалежнасць і свабоду сваёй краіны, часам лунае і рэха старых канфліктаў. Такое водгулле адчулася і ў артыкуле самай уплывовай літоўскай газеты «Летувос рытас» за 31 сакавіка.

Матэрыял называецца «На гары Гедыміна — змаганне са сцягамі іншых дзяржаў». Нагодай для артыкула стаў інцыдэнт, што здарыўся ў часе шэсця памяці Кастуся Каліноўскага.
Беларусы Вільні традыцыйна ладзяць яго 23 сакавіка. Гэта амаль супадае з Днём Волі.

Існуе думка, што паўстанца Каліноўскага пахавалі на замкавай гары, дзе тады стаяў расійскі гарнізон. Таму беларускія актывісты сканчаюць шэсце акурат там.

Гэтым разам хлопцы спрабавалі занесці бел-чырвона-белыя сцягі і на вежу. Аднак супрацоўнікі Нацыянальнага музея, якому належаць будынкі на гары, паклікалі паліцыянтаў, і тыя змусілі беларусаў пакінуць сцягі пад вежай.

Літоўцы не забараняюць дэманстрацый пад сцягамі іншых нацый. У тым ліку і на гары Гедыміна можна хадзіць з любымі сцягамі. Гэта не тое, што ў Мінску, дзе за бел-чырвона-белы сцяг можна трапіць у пастарунак. Але на самой вежы Гедыміна ўздымаць іншыя сцягі забаронена: там павінен лунаць толькі літоўскі трыкалор. Гэта, свайго роду, галоўны сцяг літоўскай сталіцы.

Пытанне сцяга мае для літоўцаў асаблівае значэнне ў сувязі з гісторыяй польска-літоўскіх адносін і спрэчак за Вільню.
Нездарма сёлета ўжо двойчы спынялі спробы ўзняць над вежай бела-чырвоны польскі штандар. З беларусамі такога гістарычнага канфлікту няма. Але беларускія патрыёты трапілі пад увагу ў кантэксце тых польскіх спробаў.

Літоўскі трыкалор быў упершыню ўзняты над вежай Гедыміна 25 красавіка 1918 года па рашэнні літоўскай Тарыбы.
Ён вярнуўся на вежу 7 кастрычніка 1988 года — яшчэ як «гістарычны», а не «дзяржаўны».

Бел-чырвона-белы беларускі сцяг застаецца пад негалоснай забаронай у РБ.

Літва высакародна дапамагае працы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Дома правоў чалавека, дзясяткаў іншых грамадскіх арганізацый, што не маюць магчымасці працаваць у Беларусі. Дзякуючы Літве, адбываюцца канцэрты беларускамоўных гуртоў, публікуюцца кнігі на беларускай мове. Гэтая салідарнасць неацэнная.

Важна, каб і беларусы, і літоўцы паважалі нацыянальныя пачуцці адны адных, бо ад узаемаразумення і ўзаемападтрымкі нашых народаў, як і 600 гадоў таму, залежыць іх выжыванне і развіццё.

Каментары88

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць