Культура22

«Мінск-Вільня-Мінск»: выстава Адама Глобуса і Вольгі Сазыкінай у МЗС Літвы

3 красавіка ў Вільні ў будынку Міністэрства замежных спраў на Лукішскім пляцы (J.Tumo-Vaižganto, 2) адчынілася выстава малюнкаў Адама Глобуса і відэа Вольгі Сазыкінай «Мінск-Вільня-Мінск».

Арганізавала выставу мінская галерэя «Ў». Першае слова на адкрыцці браў міністр замежных спраў Літвы — Лінас Лінкявічус. Сама ж выстава была прымеркаваная да прызначэння ў Беларусь новага літоўскага пасла — Эвалдаса Ігнатавічуса, якога шмат хто ведае як паэта і крытыка.

Цягам усёй сваёй гісторыі Вільня, была адным з цэнтраў беларускае духоўнасці і мастацтва. У гэтым слынным месцы спляталіся нашы культуры ў гожы ўзор цывілізацыі Вялікага Княства Літоўскага. І не дзіўна — бо межаў паміж Мінскам і Вільняю ніколі не было да ХХ стагоддзя! І сёння, блізкія на мапе як ніхто іншы, нашы сталіцы падзеленыя, як ніколі раней.

Аднак мы не выкраслім з нашае гісторыі факт, што стваральнік факультэта мастацтваў у адроджаным Віленскім універсітэце — прафесар Фердынанд Рушчыц нарадзіўся ў Беларусі і скончыў класічную гімназію менавіта ў Мінску.

Векавыя традыцыі ў ХХ стагоддзі прадстаўлялі ў Вільні такія класікі беларускага мастацтва, як Язэп Драздовіча, Пётра Сергіевіч і Міхась Сяўрук
і многія, многія іншыя творцы — мастакі, фатографы, архітэктары родам з Беларусі. І сёння, тутсама, працягваюць тварыць беларусы: жывапісцы Алег Аблажэй і Хрысціна Балаховіч, Сяргей і Аляксандр Поклады, Уладзімір Голуб, фотамастакі Алена Адамчык і Дзяніс Раманюк і многія іншыя творцы, ад чыіх асабістых і творчых лёсаў Вільня неаддзельная. Як і багата, багата, багата гадоў таму…

А мастакі з Мінска імкнуцца сюды, як і раней, каб далучыцца да вялікае агульнае спадчыны і натхніцца сённяшнім днём. Вільня па-ранейшаму — адзін з самых значных аб’ектаў і крыніца сюжэтаў у сучасным беларускім мастацтве і фатаграфіі. Пэўна, няма ніводнага вядомага беларускага фатографа, у каго не было б нізак віленскіх здымкаў. Зрэшты, фота з Вільні знойдуцца, бадай, у кожным сямейным альбоме мінскіх інтэлігентаў.

Для Адама Глобуса Вільня пачынаецца з апавяданняў пра даваеннае бацькава дзяцінства, з апавяданняў жонкі пра школьныя гады, праведзеныя ёю тут, з апавяданняў сяброў, якія жывуць тут.
Таму яго краявіды Вільні і Мінска — вельмі асабістыя. Калі фатограф можа імгненна спыніць пейзаж навек, то мастак сам спыняецца ў пейзажы. І тады пейзаж ажывае, пачынаючы казаць, звяртаючыся да гледача… Мастак, манументаліст, жывапісец і літаратар, Адам Глобус дзеліцца з намі сваім персанальным досведам, сённяшнім вопытам ужо ХХI стагоддзя.

Для мастачкі Вольгі Сазыкінай Вільня — месца бясконцых вяртанняў. Вяртанняў ў студэнцкія гады, у рамантыку ранейшых вечароў і ў банальнасць сённяшніх працоўных будняў. Мастачка гадамі стварала ўласныя час і прастору, дзе аб’ектам і падставай для стварэння, урэшце, стала сама жыццё. Творца ўжытковага мастацтва, стваральніца розных арт-аб’ектаў і інсталяцый, у гэты раз скарысталася камерай. На выставе дэманструецца яе відэафільм, які мастачка здымала мабільным тэлефонам у часе паездак у Вільню ў апошнія гады. З яго нараджаецца зусім новы аповед аб асабістым досведзе, аповед без пачатку, і, магчыма, без канца, як стужка Мёбіуса.

Дзве кропкі на мапе Еўропы — Вільня і Мінск, два старажытныя гарады, што здаюцца такімі блізкімі, калі глядзець зверху, і такімі рознымі, калі ўдыхаеш іх паветра. А можа, нашы адрозненні такія ж натуральныя, як розніца між двума берагамі аднае ракі ці як розніца паміж жанчынамі і мужчынамі, раз яны натхняюць нас? І сціраць іх бессэнсоўна… Бо менавіта яны спарадзілі мноства прыгожых і цікавых твораў. Сведчаннем таму — даробак двух беларускіх аўтараў, для якіх сталіца Літвы ўжо даўно не чужая.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць