Культура

Памёр беластоцкі пісьменнік, заснавальнік «Нівы» Георгі Валкавыцкі

Пайшоў з жыцця Георгі Валкавыцкі — заснавальнік і шматгадовы галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Георгі Валкавыцкі памёр у нядзелю, 7-га красавіка, яму было 90 гадоў.

Кажа цяперашні галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа: «Георгі Валкавыцкі — шматгадовы рэдактар «Нівы». Гэта сапраўдны валун у галіне пісьменства, у галіне беларускай журналістыкі на Беласточчыне. Гэта ён стварыў тыднёвік «Ніва», паказаў, што гэты тыднёвік можы быць цікавы і карысны. А самае галоўнае — беларускае слова вывеў на шырокую прастору роднай мовы, прыгожага літаратурнага пісьменства. Калі быў «жалезны занавес», ён супрацоўнічаў і друкаваў менавіта аўтараў з Беларусі. Ён ламаў гэты занавес пры дапамозе беларускага слова. Вопытны, сардэчны, цёплы чалавек, якога нядаўна мы святкавалі 90-гадовы юбілей. Ён адзін з тых белавежскіх дубоў, які зараз памаленьку адышоў у спакой».

«Гэта быў чалавек-інстытуцыя, які трымаў на сабе шмат якія справы беларусаў Падляшша, але пры гэтым сам заставаўся ў ценю,«
— кажа пра Георгія Валкавыцкага шматгадовы карэспандэнт тыднёвіка «Ніва» Ян Мордань:

— Гэта як карэнне ў дрэве: усе бачым дрэва, але не ўяўляем на штодзень, што дзякуючы гэтым малапрыкметным карэнням гэтае дрэва жыве. Калі да яго прыходзіў, то адчувалася, што гэта вялікая постаць, якая многае ведае, але непрыкметна ўсім кіруе, і кіруе вельмі добра. Таму тое, што ён стварыў, застанецца ў вяках. За гэта яму дзякуй вялікі.

***

Георгі Валкавыцкі нарадзіўся ў Белавежы ў 1923 годзе. У 1956 годзе заснаваў тыднёвік «Ніва», якім кіраваў больш за 30 гадоў.

Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы», а таксама некалькіх празаічных кнігаў.

Пахаванне адбудзецца ў сераду ў роднай Белавежы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць