Улада

Шчукін выйшаў жабраваць

Супрацоўнікі чыгуначнага РАУС Віцебскe затрымалі вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна, калі ён зьбіраў ахвяраваньні на выплату маральнай шкоды Тацяне Буевіч, якая падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы выконвала абавязкі сакратаркі пры старшыні абласной камісіі.

Супрацоўнікі чыгуначнага РАУС Віцебска затрымалі вядомага праваабаронцу Валерыя Шчукіна, калі ён збіраў ахвяраванні грамадзянаў на выплату маральнай шкоды Таццяне Буевіч, якая падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы выконвала абавязкі сакратаркі пры старшыні абласной камісіі.

Суд па заяве грамадзянкі Буевіч палічыў, што Шчукін, які хацеў трапіць на адкрытае пасяджэнне гэтай камісіі, яе абразіў. І яго накіравалі ў ІЧУ на святы Новага года і Раства Хрыстова. А ў чэрвені па выніках разгляду крымінальнай справы за знявагу той жа Буевіч і яшчэ трох чальцоў акруговай камісіі Шчукіну прысудзілі сплаціць валанцёрцы выбарчай камісіі 250 тысячаў рублёў за маральную шкоду. Гэткіх грошай пенсіянер не мае і таму вымушаны быў пайсці па дапамогу да добрых людзей.

Сёння ён выйшаў на пераходны мост праз чыгуначныя рэйкі побач з пад’ездам дома, дзе жыве Буевіч, і пачаў распаўсюджваць зварот да грамадзянаў аб аказанні «65‑гадоваму пенсіянеру Валерыю Шчукіну фінансавай дапамогі дзеля выплаты 37‑гадовай Таццяне Буевіч сродкаў на маральныя траты». Сабраць ён паспеў толькі 1200 рублёў, як па сігнале нейкага пільнага месціча, а можа, і маці Буевіч, якая выходзіла паглядзець, што адбываецца, з’явіўся патруль. Была выклікана машына — і праваабаронцу адвезлі ў пастарунак. Аднак нічога крамольнага ва ўлётцы знайсці не здолелі і праз дзве гадзіны адпусцілі. Адно папрасілі, каб былы дэпутат Вярхоўнага света не распаўсюджваў зварот, а проста стаяў бы з працягнутай рукой ці капялюшам, бо забараніць жабраваць ніхто не можа.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць